20 красавiка 2024, Субота, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полацкі відэаблогер: Я хачу разварушыць народ

4
Полацкі відэаблогер: Я хачу разварушыць народ
ФОТА: РБК

Беларусы павінны бараніць свае правы і змагацца супраць скандальнага дэкрэту.

«Дзяржава вырашыла забраць у мяне апошнія грошы»

Жыхар Полацку Сяргей Канаплёў кажа, што натхніўся прыкладам гамельчука Максіма Філіповіча, які рашуча выступіў супраць Дэкрэту аб сацыяльным утрыманстве:

зараз дзяржава вырашыла забраць у мяне апошнія грошы

«Адна хваля незадавальненьня — гэта добра, а дзьве — яшчэ лепей. Тым болей, мы жывём на розных краях рэспублікі... Калі каротка, то афіцыйна я беспрацоўны. Жыву на 30 рублёў у месяц. Так, грошай мала, але я іх зарабляю і з гэтага плачу дзяржаве падаткі. Многія скажуць, што жыць на 30 рублёў у месяц немагчыма, але я так жыву ўжо каля трох гадоў. Я — дармаед? У мяне цяжкая жыцьцёвая сытуацыя? Нехта скажа „так“, а я скажу „не“. Гэта мой выбар. Я ніколі нікога не напружваў і дапамогі не прасіў. Але зараз дзяржава вырашыла забраць у мяне апошнія грошы», - распавёў у інтэрв'ю "Свабодзе" Сяргей Канаплёў.

Сяргей Канаплёў ня ўсё жыцьцё быў «дармаедам»: працоўны досьвед у яго дастаткова багаты. А чаму зараз застаўся бяз працы, ён тлумачыць так: «Не жадаю „быць скотам“, выбачайце за слова. Я шмат працаваў у Расеі, працаваў дызайнэрам. Давялося працаваць і на „Масфільме“, і ў выдавецтве, якое выпускае папулярныя часопісы. І я бачыў, як працуюць людзі, і як да іх ставіцца кіраўніцтва. Як яно мусіць ставіцца, калі людзі працуюць добра! У 2008-м годзе я вырашыў вярнуўся ў Беларусь. Спрабаваў і тут уладкавацца, але даводзілася ўвесь час атрымліваць „пляўкі ў твар“, выбачаюся! Такое сьвінскае стаўленьне, што горш не прыдумаць. Нават апісаць цяжка. Ты для начальства — ніхто! Прычым што ў дзяржаўнай „канторы“, што ў „прыватніка“. Хочуць — у калгас цябе накіруюць, хочуць — заробак „абрэжуць“. І супрацьстаяць ты ня можаш аніяк.

Аднойчы я прыйшоў уладкоўвацца па накіраваньні з цэнтру занятасьці. У той час на тую вакансію быў абвешчаны заробак памерам 1,5 мільёны. Я адпрацаваў паўтара месяцы, а заплацілі мне 600 тысяч. Дзякуй за такі заробак! Па тых часах гэта было настолькі мала, што не хапала ні на што. Памятаю, я ішоў па тэрыторыі прадпрыемства, нёс нейкую дэталь, а ў мяне галава кружылася ад голаду...»

«Галоўнай тэмай мусіў быць не Дэкрэт № 3. У нашай краіне і без яго хапае праблемаў і тэмаў для с відэаролікаў».

Сяргей Канаплёў кажа, што думка зрабіць уласны канал была ўжо даўно:

ішоў па тэрыторыі прадпрыемства, нёс нейкую дэталь, а ў мяне галава кружылася ад голаду.

«Праўда, галоўнай тэмай мусіў быць не Дэкрэт № 3. У нашай краіне хапае праблемаў і тэмаў для стварэньня відэаролікаў. Гэта і нашы „хвалёныя“ дарогі, і пасылкі з Кітаю, і добраўпарадкаваньне вуліц, і падатак на збор грыбоў і ягад. Тэмаў шмат, але тут прыйшоў „ліст шчасьця“, і ўсе астатнія тэмы тут жа збляклі. У „лісьце шчасьця“ пазначана сума 360 рублёў. Аднак, сыходзячы з таго, што я аплачваў падаткі, выніковая лічба — 322 рублі з капейкамі. Атрымліваецца, падаткавікі самі пацьвярджаюць, што я ўдзельнічаю ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў. Так, не дужа актыўна — усяго 37 рублёў падатку, але ж я заплаціў! І ў мяне сустрэчнае пытаньне да дзяржавы: якія паслугі яна мне дала? Адукацыю? Не! Ахову? Не! Нармальныя дарогі? Не» Сьпіс магу працягваць... Я толькі дзіўлюся зь людзей, якія кажуць: «Мяне дэкрэт ня тычыцца, бо я працую». Як можна так меркаваць?

Яны ж сёньня працуюць, а заўтра —не! Іх у любы момант могуць звольніць, бо яны — марыянэткі. Іх за розныя вяровачкі торгаюць, а яны ня могуць нічога сказаць у адказ. Бо баяцца — скарачэньняў, начальства... Або такая сытуацыя: муж працуе афіцыйна, плаціць падаткі, а жонка — хатняя гаспадыня. Паводле дэкрэту яна «дармаед». Муж моўчкі плацяць за яе падатак і разважае: «А што я магу зрабіць? Лепей моўчкі заплаціць. Бо, калі пачнеш „брыкацца“, то вылеціш з працы, адбяруць візу, гэтак далей»... Такая ў людзей пазыцыя: А што я магу зрабіць"... І нічога не робяць».

«Я хачу разварушыць людзей, каб яны пачалі бараніць свае правы»

Свой канал на youtube.com, створаны менш як тыдзень таму, Сяргей Канаплёў назваў «Real life in Belarus». У прэзэнтацыйным роліку ён прадэкляраваў сваю мэту: гаварыць праўду пра тое, што ў краіне ня ўсё так добра, як паказваюць па тэлевізары.

У сваіх відэароліках Сяргей Канаплёў апавядае пра тое, як хадзіў у падатковую інспэкцыю,

як безвынікова шукаў «свайго» дэпутата.

А што да дэкрэта, то гэтай тэме аўтар прысьвяціў некалькі відэаролікаў. Адзін зь іх называецца «Полацак, хопіць спаць! Не- Дэкрэту № 3»

На думку Сяргея Канаплёва, гэты дэкрэт стаўся аб’яднаўчай сілай, здольнай разварушыць краіну:

Калі толькі сядзець па кухнях ды скардзіцца, нічога ня будзе

«Я не належу ні да адной з палітычных партый. Глядзіце: раней асноўнай апазыцыйнай партыяй быў БНФ, і зь ім шмат хто спрачаўся — каму сымболіка ня тая, каму бел-чырвона-белы сьцяг не падабаецца... А зараз народ аб’яднаўся супраць гэтага дэкрэта. І гэта вельмі важна: каб людзі не засыналі, а асэнсоўвалі свае правы. Я хачу разварушыць людзей, каб яны пачалі бараніць свае правы. Трэба дзейнічаць!»

Дарэчы, сам сябе Сяргей Канаплёў называе не відэаблогерам, а «чалавекам, які проста гаворыць» — у адрозьненьне ад тых, хто маўчыць. І ягоныя сродкі для зваротаў да «маўклівых» суайчыньнікаў самыя простыя — стары відэарэгістратар замест камэры, «студыя» у памяшканьні майстэрні, дзе «заднікам» на сьцяне стаў знойдзены ў сарайчыку скрутак сіняй паперы, з такой раней рабілі вокладкі для сшыткаў...

«Я нікога не абражаю, нікога брудам не паліваю, — гаворыць спадар Канаплёў. — Проста выказваю сваё меркаваньне. Усе ўжо стаміліся слухаць пра заробак памерам 500 даляраў. І аргумэнты кіраўніцтва, што трэба падвышаць эфэктыўнасьць вытворчасьці. Што тут падвышаць? Народ падобны да загнанага каня, якога больш гуманна застрэліць, чымсьці прымушаць высільвацца за 500 «баксаў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках