25 красавiка 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік ДАІ: Неўзабаве вы не ўбачыце таўсматых інспектараў

49
Начальнік ДАІ: Неўзабаве вы не ўбачыце таўсматых інспектараў
ФОТА: BYMEDIA.NET

Кіраўнік установы заявіў, што сапраўдны ДАІшнік павінен улазіць у танк і ўмець ездзіць на лыжах.

Беларускія чыноўнікі традыцыйна ўзлі ўдзел у "Менскай лыжні". Звычайна першым да фінішу прыходзіў Лукашэнка. Але гэтым разам дыктатар паляцеў у Сочы, і першае месца атрымала ягоная служба бяспекі. Лыжы ў гэтым годзе надзелі міністр спорту і турызму, генеральны пракурор, міністр у надзвычайных сітуацыях, міністр культуры, старшыня Камітэта дзяржкантролю, галоўны ДАІшнік краіны ды іншыя.

Дарэчы, начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк заявіў, што міністэрства сочыць за тым, каб фізічная форма супрацоўнікаў паляпшалася. «Мы працуем над тым, каб фізічная форма супрацоўнікаў найбліжэйшым часам дазваляла і ў танку быць, і на аўтамабілі, і на матацыкле, і на лыжах. Неўзабаве вялікіх, таўсматых супрацоўнікаў вы не ўбачыце», - заявіў ён у эфіры ОНТ.

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк не адстае ад Карзюка. «Пракурор павінен быць у добрай фізічнай форме, - мяркуе ён. - Урэшце, мужык. Ну, а як? Па-іншаму не можа быць, жывот трэба прыбіраць!»

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках