24 красавiка 2024, Серада, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сочынская пастка Лукашэнкі схібіла

104
Сочынская пастка Лукашэнкі схібіла
ФОТА З САЙТА RACYJA.COM

Паводзіны дыктатара ганьбяць краіну.

Аляксандр Лукашэнка бавіць час у Сочы, паведаміла ў панядзелак ягоная прэс-служба.

Незалежныя СМІ адразу ж успомнілі мінулы год, калі дыктатар таксама адправіўся на расейскі курорт на тыдзень без зразумела заяўленай мэты.

Ці прынясе вынік чаканне Пуціна ў схованцы і гэтым разам?

Класкоўскі: Магчыма, Пуцін мяркуе, што яшчэ не даціснуў свайго партнёра

- Сочынская пастка Лукашэнкі, як яе празвалі СМІ, відавочна, ужо схібіла, - распавёў «Заўтра тваёй краіны» палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. - Гледзячы назад, высвятляецца, што, хутчэй за ўсё, Лукашэнка паляцеў у Сочы 15 лютага. Ёсць сведчанні сайтаў, якія фіксуюць палёты самалётаў. Пуцін быў у Сочы 17 лютага. Гэта дакладна ўстаноўлена. Ён удзельнічаў у адным з культурных мерапрыемстваў, што апісваецца на ягоным афіцыйным сайце (Адкрыццё Зімовага міжнароднага фестывалю мастацтваў у Сочы)

Такім чынам, мяркуе экспэрт, можна меркаваць, што ў Лукашэнкі быў разлік на сустрэчу.

-- Але яна ці не адбылася, ці мела настолькі негатыўны вынік, што пра яе наважылі не паведамляць, - рэзюмуе Аляксандр Класкоўскі.

І паведамленне прэс-службы дыктатара пра тое, што ён правядзе найбліжэйшы тыдзень у Сочы, было крыху нехарактэрным для афіцыйнага.

- Напэўна, у адміністрацыі доўга ламалі галаву над тым, як гэта падаць. Калі называць візітам, то трэба гаварыць пра дзелавыя кантакты, а яны, відавочна, зазналі крах. Напісаць пра адпачынак і катанне на лыжах на фоне хваляванняў у Беларусі - гэта таксама не паўплывае станоўча на імідж дыктатара, - адзначае Аляксандр Класкоўскі.

На ягоную думку, паездка ў Сочы для Лукашэнкі была няўдалай і ў плане магчымасці пагаварыць з Пуціным, і ў плане піяру. Ды яшчэ і Крэмль адыграўся, калі прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў аб тым, што прыезд Лукашэнкі - гэта прыватны візіт, а ў Уладзіміра Пуціна напружаны графік на найбліжэйшыя дні.

Адмова Пуціна ў сустрэчы, можа азначаць, што ў нейкіх пытаннях ён не даціснуў свайго беларускага партнёра, мяркуе экспэрт. І тут застаецца толькі гадаць, пра якія пытанні ідзе гаворка.

- З аднаго боку, быццам бы ёсць так званая формула Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, паводле якой Беларусь плаціць за газ, - кажа Аляксандр Класкоўскі. - З іншага - уся гэтая матэматыка мае другаснае значэнне, а галоўнае - гэта дамоўленасць паводле разуменняў паміж лідарамі. Гэта наглядная ілюстрацыя таго, што ўся беларуска-расейская інтэграцыя скляпаная груба і эканоміка тут падпарадкаваная палітыцы. Гэта не рынкавая эканоміка, а такая візантыйская хітрасць: хто каго больш абдурыць і менш аддасць.

На думку экспэрта, такі характар аб'яднання будзе і надалей служыць крыніцай абвастрэнняў і ўзаемных крыўдаў.

Не раскрытым застаецца пытанне кошту развязання праблемы. Магчыма, Расея дасць зніжку на энэргарэсурсы або адтэрміноўку выплат. Узамен яна можа запатрабаваць продаж стратэгічных прадпрыемстваў або стварэнне авіябазы.

Лагвінец: Такія паводзіны прыніжаюць краіну

- Я думаю, што расейскі прэзідэнт сустрэнецца з беларускім калегам у самы апошні момант, - прагназуе палітолаг Алесь Лагвінец. - Мне здаецца, што Пуцін атрымлівае велізарнае задавальненне, прымушаючы Лукашэнку чакаць.

Палітолаг нагадвае, што дыктатар не першы год вылятае ў Сочы, дзе па некалькі дзён чакае Пуціна.

- Гэта становіцца сумнай традыцыяй. Такія візіты, можа, і даюць нейкі вынік. Але для краіны сітуацыя, калі яе лідар ляціць у Расею з адзінай мэтай - дачакацца Пуціна і што-небудзь у яго выпытаць, азначае поўнае прыніжэнне, - мяркуе экспэрт.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках