20 красавiка 2024, Субота, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе Варшава-Беласток аўто з беларусамі сутыкнулася з фурай

4
На трасе Варшава-Беласток аўто з беларусамі сутыкнулася з фурай

Двое грамадзян Беларусі і адзін расеец загінулі ў выніку ДТЗ.

Двое грамадзян Беларусі загінулі і адзін пацярпеў раніцай 25 лютага ў ДТЗ у Польшчы на трасе Варшава - Беласток.

Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Аўтамабіль з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі трапіў у ДТЗ пад 9 гадзін раніцы. Адбылося сутыкненне з фурай. Яна выехала з сустрэчнай палосы на палосу руху легкавога аўтамабіля, у якім знаходзіліся чатыры чалавекі. Як паведамляюць польскія СМІ, кіроўца фургона тлумачыць здарэнне тым, што лопнула кола.

"У выніку ДТЗ на месцы загінулі двое грамадзян Беларусі, а таксама грамадзянін Расейскай Федэрацыі. Адзін пацярпелы быў дастаўлены ў шпіталь", - распавялі ў МЗС.

Консульскі аддзел амбасады Беларусі ў Польшчы высветліў, што пацярпелы, пры якім не было знойдзена дакументаў, таксама з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Як здолела даведацца БелТА, ягонаму жыццю, нягледзячы на атрыманыя траўмы, нічога не пагражае. Ён знаходзіцца ў прытомнасці. Беларускія дыпламаты падтрымліваюць сваякоў загінулых у ДТЗ у Польшчы. "Супрацоўнікі дыпмісіі паведамілі сваякам аб здарэнні, і будуць і далей кантактаваць з імі ў пытанні аб перавозцы цел загінулых у Беларусь", - адзначылі ў пасольстве.

Консульскі аддзел наладжвае кантакт з сваякамі загінулых і пацярпелага. Беларуская дыпмісія робіць патрэбнае спрыянне і ў кантакце з польскімі ўладамі займаецца гэтай сітуацыяй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках