19 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Макрон абыдзе Ле Пэн у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі

6
Апытанне: Макрон абыдзе Ле Пэн у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі
ЭМАНУЭЛЬ МАРКОН

Пра гэта кажуць звесткі апытання, праведзенага інстытутам Odoxa.

Незалежны кандыдат у прэзідэнты Францыі экс-міністр эканомікі Эмануэль Макрон можа абысці лідара правай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, пра гэта сведчаць звесткі апытання, праведзенага даследчым інстытутам Odoxa.

Паводле звестак апытання, Макрон можа абыйсці Ле Пэн у другім туры з вынікам 61% галасоў супраць яе 39%.

Пры гэтым, паводле вынікаў апытання, Ле Пэн па-ранейшаму лідзіруе ў першым туры галасавання з 27%, у той час як Макрон у першым туры павінен набраць 25%, а Фіён – 19% галасоў.

Выбары прэзідэнта краіны пройдуць у Францыі вясной 2017 года: першы тур запланаваны на 23 красавіка, другі – на 7 траўня.

Фіён узначальваў урад Францыі з 2007-га да 2012 год. У лістападзе 2016 года 62-гадовы француз стаў пераможцам праймерыз правацэнтрысцкай апазіцыі.

Марын Ле Пен заявіла, што ў выпадку перамогі на выбарах ініцыюе выхад Францыі з Еўрапейскага звязу і наладзіць стасункі з Расеяй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках