20 красавiка 2024, Субота, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін баіцца сацыяльных хваляванняў напярэдадні выбараў?

16
Пуцін баіцца сацыяльных хваляванняў напярэдадні выбараў?

Крэмль папрасіў бізнэс даваць справаздачу пра «рызыкі» для перадвыбарчай кампаніі.

Адміністрацыя прэзідэнта даручыла профільным міністэрствам падаваць штомесячную справаздачу аб эканамічных падзеях, здольных паўплываць на настроі расейцаў перад выбарамі кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. Пра гэта піша republic.ru са спасылкай на «Ведомости».

Паводле звестак газеты, такія даручэнні атрымалі Мінэнэрга, Мінтранс і Мінпрамторг. Міністэрства вызначаюць спісы вядучых кампаній, якія павінны будуць кожны месяц рыхтаваць даклады пра «найбольш адчувальныя падзеі».

Гаворка ідзе пра такія кампаніі як «Мечэл», «Раснафта», «Лукойл», «Газпрам», «Русгідра», РЧ. Супрацоўнікі некаторых прадпрыемстваў пацвердзілі атрыманне запытаў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што «ўсё ў рэчышчы звычайнага абмену інфармацыяй».

Крыніцы «Коммерсанта», блізкія да адміністрацыі прэзідэнта (АП), сцвярджаюць, што нефармальны выбарчы штаб Уладзіміра Пуціна пачне працу ў сакавіку, за год да прэзідэнцкіх выбараў. Выданне таксама адзначае, што асновай кампаніі могуць стаць дзяржкарпарацыі і дзяржкампаніі.

«На думскіх выбарах далі груба 50% прыходу. Дзе яшчэ ўзяць людзей? Калі будзе магчымасць працаваць з прадпрыемствамі дзяржкарпарацый, прыход будзе 70%», – сказаў суразмоўца «Коммерсанта».

Ключавой задачай перадвыбарчай кампаніі АП бачыць павышэнне прыхода выбарцаў. Для прыцягнення людзей на выбары Крэмль таксама збіраецца скасаваць адмацавальныя талоны і павялічыць колькасць выбарчых участкаў удвая.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках