28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На памежным пераходзе ў Берасці адбылася масавая бойка

22
На памежным пераходзе ў Берасці адбылася масавая бойка
Фота: virtual.brest.by

У выніку бойкі за месца ў чарзе пашкоджаныя два аўто.

Пасля таго. як чаргу на пераходзе «Варшаўскі мост» «вынеслі» за межы агляду камеры вонкавага назірання, сталі часцей адбывацца непрыемныя інцыдэнты. Чарга для заезду на сэрвісную зону ніяк і нікім не рэгулюецца, скардзяцца жыхары памежнага Берасця. Сёння раніцай канфлікт «хто павінен праехаць першым» каштаваў аднаму з аўтамабілістаў разбітай шыбы, іншаму - фары, піша onliner.by.

Прычына канфліктаў у тым, што да сэрвіснай зоны сталі ўтварацца дзве чаргі: ад вул. Варшаўская шаша і ад Крапаснога праезду. Тыя, што стаяць у сфармаванай многімі гадамі чарзе на вул. Варшаўская шаша, не разумеюць, як узнікла альтэрнатыўная, а самыя нахабныя кіроўцы чакаюць на паркоўцы суседняй АЗС і адтуль прарываюцца, як толькі пачынаецца запуск.

Фота: virtual.brest.by

Нярэдка сюды выклікаюць і міліцыю, і ДАІ, супрацоўнікі перыядычна дзяжураць. Пакуль хто-небудзь з праваахоўнікаў на месцы, аўтаўладальнікі стараюцца не парушаць. Сёння ж дайшло да істотнага супрацьстаяння. «Месца не падзялілі кіроўцы Audi 80 і A6, - паведамляюць відавочцы. - У першага аўто разбілі нагой фару, пачалася бойка, хтосьці выхапіў малаток і разбіў у А6 заднюю шыбу. Некаторы час была бойка, потым усе крыху супакоіліся. Натуральна, на месца здарэння выклікалі ДАІ і міліцыю, цяпер ідзе разбіральніцтва, у выніку якога будзе высветленая ступень вінаватасці ўсіх датычных асобаў».

Апошнім часам супрацьстаянне на мяжы абвастрылася. Людзі сталі часцей паведамляць пра тых, хто, на іх думку, вязе нейкія забароненыя прадметы для продажу ў Польшчы. Такім чынам рэалізуецца помста за прарыў без чаргі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках