25 красавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сумленныя» цэннікі шакавалі беларусаў

82
«Сумленныя» цэннікі шакавалі беларусаў

Выявілася, што многія прадукты мы купляем «залатым» коштам.

З 1 ліпеня гэтага года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) рэкамендуе крамам паказваць на цэнніках два кошты: за адзінку тавару і за кілаграм або літр.

Пісаць так кошт наважылі для таго, каб пакупнікам было лягчэй параўноўваць кошт аднайменных тавараў, бо на паліцах стаяць пакаванні і па 500 грамаў, і па 900.

Выконваць указанне яшчэ не трэба, але ў некаторых крамах ужо можна ўбачыць падвойныя цэннікі. Відовішча гэта вельмі цікавае. Карэспандэнтка kp.by прайшлася па краме і паглядзела, што беларусы набываюць «залатым» коштам, нават не падазраючы пра гэта.

Можна ўважаць локшыну хуткага прыгатавання за ежу бедных студэнтаў, але за кілаграм вы аддасце ўтрая больш, чым за вермішэль з цвёрдых гатункаў пшаніцы.

Шматлікіх пакупнікоў уразілі чыпсы і сухары, якія, мяркуючы з «сумленных цэннікаў», каштуюць удвая даражэй за ялавічыну. У той жа краме сярэдні кошт 1 кг пасечанай ялавічыны - 7 рублёў.

Сланечнікавыя семачкі каштуюць у 1,5 разы даражэй за фінікі, насенне гарбузоў - аж у 4 разы. Гэта значыць, калі кожныя выхадныя цягам года па вечарах есці семачкі перад тэлевізарам, на гэта сыдзе 150 рублёў.

Паводле закона, калі вага прадукту складае менш за 50 грамаў (або мілілітраў), кошт за кілаграм прадукту паказваць не трэба, але спецыі - выключэнне. Сярод прыправаў у кошце лідаруюць кардамон, чорны перац, гваздзік і мята. Узяўшы па кілаграму кожнай, мы выдаткуем практычна сярэдні заробак у краіне!

Калі 50 разоў зварыць суп з гародніны без лаўровага ліста, гэта будзе каштаваць прыкладна столькі ж, колькі і купіць кілаграм гэтага самага лаўровага ліста.

Мы палічылі: у аднолькавую суму абыдзецца 10 бройлерных кураў, якія каштуюць у сярэднім па 4 - 5 рублёў, або кілаграм прыправы для іх.

Можна з'есці два добрыя стэйкі ў рэстарацыі (сярэдні кошт - 25 рублёў) або набыць кілаграм спецый для свініны.

Кілаграм тварагу ў 5 разоў даражэйшы за малако. Але рэкорд б'юць звычайныя вяршкі, расфасаваныя па 10 грамаў: яны ў 10 разоў даражэйшыя, чым малако ў бутэльцы!

Дзіцячае фруктовае харчаванне даражэйшае за элітную ялавічыну або натуральную трусяціну за 15 рублёў.

Характэрна, што ялавічына ў кансервах для дарослых каштуе толькі 8 рублёў 20 капеек за кілаграм, хоць мяса курынае ва ўласным соку - цэлых 11 рублёў.

На кававыя цэны проста палюбуемся - і здзівімся. Аднак, купіць кілаграм кававых зерняў можна коштам ад 25 рублёў, а кілаграм молатай кавы - ад 15 рублёў.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках