18 красавiка 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць Беларусі перад «Газпромам» вырасла да $600 мільёнаў

46
Запазычанасць Беларусі перад «Газпромам» вырасла да $600 мільёнаў
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Віцэ-прэм'ер Расеі заявіў, што Беларусь даўно павінна была выплаціць запазычанасць за газ, а не назапашваць яе.

Віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч заявіў, што паміж Расеяй і Беларуссю застаюцца рознагалоссі ў газавым пытанні, а Менск вінны за газ ужо 600 млн даляраў, паведамляе tut.by.

Сума запазычанасці Беларусі перад Расеяй за пастаўкі газу на гэты момант складае блізу 600 млн даляраў.

«Недаплата складае блізу 600 млн даляраў. Значная частка гэтых грошай праз асаблівасці нашай падатковай сістэмы, праз тое, што «Газпром» кантралюецца дзяржавай, павінна пайсці ў бюджэт у выглядзе падатку на прыбытак або дывідэндаў «Газпрома», — сказаў ён.

«Гэта наўпроставыя страты бюджэту, гэта страты акцыянераў «Газпрома». Мы не можам на гэта не звяртаць увагі, таму часткова кампенсуем гэта за кошт скарачэння паставак нафты», — дадаў ён.

«У нас рознагалоссі застаюцца», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці вывучыла кіраўніцтва Расеі і Беларусі падрыхтаваны тэкст пратаколу ў нафтагазавым пытанні.

«Перамовы прадаўжаюцца, чакаем цяпер іх рэакцыі на нашы апошнія прапановы. Беларусь даўно павінна была выплаціць запазычанасць за газ, а не назапашваць яе», — дадаў віцэ-прэм'ер.

Таксама Дварковіч адзначыў, што перамовы ідуць «складана».

24 лютага намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Менск і Масква блізкія да ўзгаднення ўмоў паставак газу.

Нагадаем, што паміж Расеяй і Беларуссю летась разгарэўся нафтагазавы канфлікт. Ён пачаўся з таго, што ў сувязі з сусветным падзеннем коштаў энэрганосьбітаў Менск назваў справядлівым кошт на пастаўкі ў Беларусь расейскага газу ў суме 73 даляры за 1 тысячу кубаметраў. Расея дагэтуль намагала на захаванні дзейнага кантракту: кошт Ямала плюс транзіт, захоўванне і рэалізацыя на мясцовым рынку. Цяпер кошт газу для Беларусі складае 132 даляры за 1000 кубаметраў.

З газавым пытаннем ўвязанае і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь. Віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расея праз недаплату за пастаўкі газу прыняла пастанову аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь. Ён таксама заявіў, што ўрэгуляванне газавай спрэчкі паміж Расеяй і Беларуссю магчымае ў судовым парадку. Паводле звестак на 28 студзеня 2017 года сума запазычанасці Менску перад Масквой за пастаўкі расейскага газу складала 550 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках