24 красавiка 2024, Серада, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп плануе павялічыць абаронныя выдаткі ЗША на $54 мільярды

5
Трамп плануе павялічыць абаронныя выдаткі ЗША на $54 мільярды
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША прапануе павялічыць выдаткі на абарону ў бюджэце на 54 мільярды даляраў.

Пра гэта заявіў прадстаўнік бюджэтнага кіравання Белага дома, піша Reuters.

Паводле ягоных слоў, павелічэнне выдаткаў вайсковага бюджэту на 54 мільярды даляраў пацягне за сабой адпаведнае скарачэнне выдаткаў у іншых артыкулах. Ён растлумачыў, што большасць федэральных агенцтваў сутыкнуцца са скарачэннямі.

Сам Трамп на сустрэчы з губернатарамі паабяцаў «гістарычнае» павелічэнне вайсковага бюджэту, піша The Independent.

Раней Reuters паведамляла, што ў панядзелак Белы дом разашле міністэрствам ЗША бюджэтны план, які прадугледжвае абяцанае Трампам павелічэнне абаронных выдаткаў. Мяркуецца, што павелічэнне будзе фінансавацца за кошт скарачэнняў у праграмах Дзярждэпартамента, Агенцтва аховы навакольнага асяроддзя ды іншых не звязаных з абаронай праектах.

Адзін з чыноўнікаў распавёў агенцтву, што бюджэтны план Трампа для Пентагона прадугледжвае павелічэнне выдаткаў на суднабудаванне, вайсковую авіяцыю і развіццё «больш актыўнай прысутнасці ў ключавых акваторыях і затоках». Яшчэ адзін суразмоўца выдання адзначыў, што бюджэт Дзярждэпу можа скараціцца на 30%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках