19 красавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску запрацаваў дадатак, які вызначае якасць вады ў доме

29
У Менску запрацаваў дадатак, які вызначае якасць вады ў доме

«Менскводаканал» запусціў дадатак, які дазваляе вызначыць якасць водаправоднай вады ў кожным з дамоў сталіцы.

Для гэтага трэба ўвесці свой адрас, пасля чаго на экране з'явіцца табліца з асноўнымі паказчыкамі. Значэнні паказчыкаў абнаўляюцца штомесяц, а ў выпадку патрэбы, выкліканай тэхнічнымі пераключэннямі, змяненнем зон уплыву цягам перыяду, — часцей, піша onliner.by.

Пасля ўводу адрасу ў табліцы паказваюцца значэнні асноўных арганалептычных, хімічных і мікрабіялагічных паказчыкаў. Для параўнання пазначаныя гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі рэчываў (ГДК) — максімальныя канцэнтрацыі, пры якіх рэчывы не аказваюць прамога або апасродкаванага ўплыву на стан здароўя чалавека і не пагаршаюць гігіенічныя варункі водаспажывання (згодна з Санпін 10-124 РБ 99 Санітарныя правілы і нормы «Пітная вада. Гігіенічныя патрабаванні да якасці вады цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння. Кантроль якасці»).

У межах эксплуатацыйнай адказнасці УП «Менскводаканал» выдзяляюць зоны ўплыву падземных крыніц і зону ўплыву павярхоўных крыніцы водазабеспячэння. Незалежна ад тыпу крыніцы водазабеспячэння водаправодная вада ў Менску бяспечная для ўжывання.

Модуль выкарыстоўвае картаграфічную сістэму Google, што дазваляе сінхранізаваць адрасную базу ў адпаведнасці з абнаўленнямі сістэмы. Значэнні выстаўляюцца на аснове лабараторных даследаванняў проб, якія бяруцца ў кантрольных пунктах (штогод праводзіцца адбор больш за 100 000 проб, выконваецца больш за 400 000 аналізаў, маніторынг якасці пітной вады вядзецца 7 дзён на тыдзень). Значэнні паказчыкаў абнаўляюцца штомесяц, а ў выпадку патрэбы, выкліканай тэхнічнымі пераключэннямі, змяненнем зон уплыву цягам перыяду, — часцей. Пададзеныя звесткі з'яўляюцца вынікам сярэдніх значэнняў зададзеных паказчыкаў у межах зоны ўплыву пры дзейнасці абсталявання ў нармальных умовах, паведамляе «Менскводаканал».

УП «Менскводаканал» нагадвае: прадпрыемства кантралюе якасць вады толькі ў сістэмах халоднага водазабеспячэння, адказваючы за якасць выкананых паслуг на мяжы сваёй эксплуатацыйнай адказнасці — вонкавыя водаправодныя сеткі да ўводу ў будынак. За забеспячэнне належнай эксплуатацыі ўнутрыдамовай сістэмы водазабеспячэння адказвае арганізацыя, якая абслугоўвае дом (ЖЭС, МС і г. д.).

З нейкай прычыны пакуль дадатак не працуе занадта добра, і пераканацца ў яго спраўнасці атрымалася ўсяго аднойчы, пасля чаго праграма перастала выводзіць табліцу з вынікамі пасля ўвядзення адрасу.

У радку зверху трэба ўвесці назву вуліцы, нумар дома і выбраць патрэбны радок з выдадзенымі адрасамі. Пасля гэтага крыху ніжэй з'явіцца табліца з асноўнымі паказчыкамі. Для аналізу звестак у табліцы пазначаныя не толькі звесткі канкрэтнага дому, але і гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі.

Праверыць працу дадатку можна тут.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках