25 красавiка 2024, Чацвер, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі вядоўцамі «Еўравізіі» стануць толькі мужчыны

Упершыню ў гісторыі вядоўцамі «Еўравізіі» стануць толькі мужчыны

Конкурс пройдзе ў Кіеве ў траўні пад дэвізам «Святкуем разнастайнасць».

Абвешчаныя вядоўцы міжнароднага песеннага конкурсу «Еўравізія-2017», які пройдзе ў Кіеве 9, 11 і 13 траўня. Упершыню ў гісторыі імпрэзу правядуць трое мужчын: Уладзімір Астапчук, Аляксандр Скічко і Цімур Мірашнічэнка, паведамляе dw.com.

«Мы не ставілі мэту знайсці менавіта такую камбінацыю вядоўцаў, але калі ўбачылі іх таленты, наважылі, што было б выдатна, калі гэтыя трое хлопцаў будуць весці шоў. Аляксандр, Уладзімір і Цімур поўныя энтузіязму, мы ўжо пачалі працаваць над падрыхтоўкай да правядзення песеннага конкурсу», - заявіў прадусар «Еўравізіі-2017» Сцюарт Барлоў.

Вядоўцаў выбіралі на спецыяльным конкурсе. Акрамя досведу вядзення тэлевізійных шоў у жывым эфіры, прэтэндэнты меліся прадэманстраваць валоданне ангельскай мовай, пачуццё гумару і артыстызм, паведамляе канал «UA: Першы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках