20 красавiка 2024, Субота, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон МакКейн: Расея будзе вольная!

4
Джон МакКейн: Расея будзе вольная!
ДЖОН МАККЕЙН
ФОТА: AFP

Сэнатар ад Рэспубліканскай партыі ЗША заявіў, што шматлікія маршы памяці забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова даюць надзею на будучыню РФ.

Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон МакКейн пракаментаваў маршы памяці забітага расейскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, якія прайшлі ў Расеі ды іншых краінах свету, адзначыўшы, што на іх выйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Пра гэта ён напісаў у Facebook.

«Учора ў Маскве і ў гарадах ва ўсім свеце дзясяткі тысяч людзей прайшлі ў гонар жыцця Барыса Нямцова – былога расейскага лідара апазіцыі, які быў забіты два гады таму ў цені Крамля», – напісаў ён.

Сэнатар адзначыў, што Нямцоў рызыкаваў жыццём дзеля свабоды Расеі, і прыйход людзей дае надзею, што так і будзе.

«Барыс рызыкаваў сваім жыццём, каб змагацца за свабоду, дэмакратыю і справядлівасць для расейскага народа, і ягоны прыклад падхоплены выдатнымі людзьмі, якія прадэманстравалі гэта ўчора. Іхнія скандаванні намаўляюць мне надзею: Расея будзе вольная!» – падкрэсліў МакКейн.

26 лютага ў некалькіх расейскіх гарадах прайшлі акцыі памяці Нямцова, самая маштабная з іх адбылася ў Маскве. Людзі прайшлі маршам ад Страснога бульвара да праспекта Сахарава, пасля гэтага ахвотныя накіраваліся да месца забойства палітыка на пачатку Вялікага Маскварэцкага моста.

Нямцоў быў застрэлены каля маскоўскага Крамля позна ўвечары 27 лютага 2015 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках