18 красавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вуліцу насупраць амбасады РФ у Вашынгтоне могуць назваць у гонар Барыса Нямцова

4
Вуліцу насупраць амбасады РФ у Вашынгтоне могуць назваць у гонар Барыса Нямцова

З такой прапановай выступіў сенатар Марка Рубіа.

Амерыканскі сенатар Марка Рубіа падаў законапраект пра перайменаванне вуліцы насупраць амбасады Расеі ў Вашынгтоне ў гонар расейскага палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце сенатара, паведамляе РБК.

«Два гады таму Барыс Нямцоў быў забіты на мосце ў Маскве ў поле зроку Крамля, і ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці», — гаворыцца ў заяве сенатара.

Рубіа прапанаваў назваць вуліцу ў сталіцы ЗША «Барыс Нямцоў Плаза» ў гонар забітага палітыка «і ўсіх расейцаў, якія змагаюцца за свае дэмакратычныя правы». На ягоную думку, вуліца Нямцова будзе нагадваць пра тое, што «галасы дысідэнтаў працягваюць гучаць і абаронцы свабоды не будуць маўчаць».

Сенатар таксама паабяцаў, што «будзе працягваць працаваць над тым, каб асобы, адказныя за забойства [Барыса Нямцова], былі прыцягнутыя да адказу».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках