23 красавiка 2024, aўторак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся суд над начальнікам Баранавіцкага ДАІ, што збіў жанчыну

26
Пачаўся суд над начальнікам Баранавіцкага ДАІ, што збіў жанчыну

Суд праходзіць у Ляхавічах.

Суд Ляхавіцкага раёна 28 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы паводле абвінавачвання былога часовага выканаўцы абавязку начальніка АДАІ Баранавіцкага ГАУС Андрэя Валкавыцкага ў ДТЗ, якое забрала жыццё 36-гадовай жанчыны. На першым пасяджэнні выступіць бок абвінавачвання, абвінавачаны, а таксама заслухаюць сведак, піша tut.by.

Суд пачаўся а 10.00. Абвінавачванне падтрымлівае старэйшы пракурор аддзела пракуратуры Берасцейскай вобласці Генадзь Буры. Паводле матэрыялаў справы Андрэй Валкавыцкі абвінавачваецца ў парушэнні ПДР асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека (ч.4 арт. 317 КК). Калі яго віна будзе даведзеная, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады і займацца пэўнай дзейнасцю.

Абвінавачаны Андрэй Валкавыцкі пад вартай знаходзіцца з 26 лістапада 2016 года, на пытанні суддзі адказвае ледзь чутна, глядзіць у падлогу.

У залі прысутнічаюць сваякі загінулай Вольгі Стралкоўскай. Мама загінулай трымае ў руках фатаграфію дачкі, побач сядзіць унучка.

На суд прыехалі сваякі і блізкія сябры загінулай Вольгі Стралкоўскай

Нагадаем, ДТЗ адбылося 26 лістапада 2016 года ў Ляхавіцкім раёне: былы часовы выканаўца абавязкаў начальніка Баранавіцкага АДАІ Андрэй Валкавыцкі за стырном Opel Zafira учыніў на пешаходным пераходзе наезд на 36-гадовую жыхарку Слуцка. Жанчына памерла на месцы аварыі. У момант наезду кіроўца быў нецвярозы — амаль 3 праміле алкаголю.

На гэтым скрыжаванні адбылася трагедыя ў лістападзе мінулага года

Расследаваннем крымінальнай справы займаліся супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта Берасцейскай вобласці. Паводле версіі следства, пацярпелая ў момант ДТЗ рухалася па пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху аўтамабіля. Хуткасць руху транспартнага сродку, паводле папярэдніх звестак, складала звыш 60 км/ч. Мужчына быў не пры выкананні, на асабістым аўтамабілі і ў грамадзянскім адзенні.

«Оля заўсёды баялася машын». У Слуцку развіталіся з загінулай пад коламі аўтамабіля п'янага даішніка

ДТЗ выклікала рэзананс у грамадстве: пасля яго ў МУС пачаліся праверкі супрацоўнікаў з выкарыстаннем паліграфа.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках