24 красавiка 2024, Серада, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» павысіць кошт газу для Еўразвязу

13
«Газпрам» павысіць кошт газу для Еўразвязу
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Цана павысіцца амаль на $20 за тысячу кубаметраў.

Экспартны кошт газу для Еўразвязу ў гэтым годзе можа скласці 180-190 даляраў за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення «Газпрама» Аляксандр Мядзведзеў, паведамляе ria.ru.

Ён адзначыў, што ў 2016-м еўрапейскія краіны плацілі за паліва менш — блізу 167 даляраў за тысячу кубаметраў. «Еўропа была, ёсць і застаецца прыярытэтным рынкам для «Газпрама», — дадаў прадстаўнік расейскай кампаніі.

Доля «Газпрама» на гэтым рынку, са слоў Мядзведзева, расце: у 2015 годзе яна складала 31 адсотак, у 2016-м вырасла да 34 адсоткаў.

У студзені паведамлялася, што на пачатку 2017-га «Газпрам» нарасціў экспарт газу ў Еўропу на 20 адсоткаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сутачныя аб'ёмы паставак паліва ў гэты рэгіён былі рэкорднымі праз рэзкае пахаладанне. Спажыўцам было пастаўлена 624 мільёны кубаметраў газу. Папярэдняе пікавае значэнне, таксама вызначанае ў студзені, складала 621,8 мільёна кубаметраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках