19 красавiка 2024, Пятніца, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь за 2016 год знізіла імпарт нафты з РФ на 20,7%

5
Беларусь за 2016 год знізіла імпарт нафты з РФ на 20,7%

Сярэдняя цана ўпала на 18,7% - да $292 за 1 тону.

Беларусь у 2016 годзе імпартавала з Расеі 18,1 млн. тон нафты, што на 20,7% менш, чым у 2015 годзе.

Сярэднекантрактная цана імпарту нафты склала $2195 за 1 тону (зніжэнне на 11,6%).

За справаздачны перыяд Беларусь экспартавала 1 млн 616,6 тыс. тон нафты ўласнай здабычы (рост на 0,1%). Сярэдняя цана ўпала на 18,7% - да $292 за 1 тону, паведамляе interfax.by.

Экспарт нафтапрадуктаў з краіны скараціўся на 22,7% - да 13 млн тон. Пры гэтым у краіны СНД (у асноўным у Расею і Украіну) было пастаўлена 4,7 млн. тон нафтапрадуктаў (рост на 8,4%), у краіны далёкага замежжа – 8,3 млн. тон (зніжэнне на 33,5%). Сярэднекантрактны кошт экспарту нафтапрадуктаў быў роўны $311 за 1 тону (зніжэнне на 22,8%), у тым ліку ў краіны СНД - $402 за 1 тону (зніжэнне на 20%), далёкага замежжа - $260 за 1 тону (зніжэнне на 29,5%).

За мінулы год Беларусь завезла 1 млн 718,7 тыс. тон нафтапрадуктаў (рост на 4%) паводле сярэдняга кошту $329 за 1 тону (рост на 6,3%). Амаль увесь аб'ём імпарту прыйшоўся на краіны СНД.

Імпарт расейскага прыроднага газу паменшыўся на 0,8% - да 18,6 млрд. кубаметраў, кошт знізіўся на 5,4%, да $137 за 1 тыс. кубаметраў.

Экспарт энэргетычных тавараў з Беларусі за 2016 год у грашовым выражэнні скараціўся на 38,7% - да $4 млрд 611,5 млн, імпарт - на 20% да $7 млрд 296,7 млн. Такім чынам, у гандлі энэрганосьбітамі ў мінулым годзе склаўся дэфіцыт сумаю $2 млрд 685,2 млн.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках