28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі Літвы: ЕЗ працягне байкатаваць БелАЭС

Міністр энэргетыкі Літвы: ЕЗ працягне байкатаваць БелАЭС
Фота: БелТА

Еўракамісія будзе патрабаваць правядзення адпаведных еўрапейскім стандартам стрэс-тэстаў.

Еўрапейскі Звяз (ЕЗ) не стане аднаўляць энэргетычныя стасункі з Беларуссю датуль, пакуль не будуць праведзены адпаведныя еўрапейскім стандартам стрэс-тэсты на Беларускай АЭС (БАЭС), якая будуецца ў Астраўцы, піша delfi.lt.

«Я атрымаў ад еўракамісара запэўненне, што Астравец (БАЭС) з'яўляецца палітычным прыярытэтам для Еўракамісіі (ЕК), і сам праект знаходзіцца пад пільным наглядам. Ён паабяцаў і ў далейшым захоўваць гэтую абумоўленасць аднаўлення стасункаў з Беларуссю ў энэргетычным сектары правядзеннем стрэс-тэстаў у поўным аб'ёме і адпаведнасцю еўрапейскім стандартам. Прасцей кажучы, ЕК будзе стаяць на той пазіцыі, што стасункі ЕЗ з Беларуссю ў энергетычнай сферы не могуць развівацца да тых часоў, пакуль не будуць праведзены заснаваныя на метадалогіі ЕЗ стрэс-тэсты ў поўным аб'ёме», - сказаў BNS па тэлефоне з Брусэлям міністр энэргетыкі Жыгімантас Вайчунас, які ў панядзелак сустрэўся з еўракамісарам у пытаннях кліматычных змяненняў і энэргетыкі Мігелем Арыасам Каньетэ.

З ягоных слоў, еўракамісар уважае, што стрэс-тэсты на БАЭС павінны быць праведзены як мага хутчэй.

«Тут у нас адзіная пазіцыя, і стрэс-тэсты павінны быць праведзеныя як мага хутчэй, таму што гэта звязана з далейшай перспектывай праекта. У рамках сваёй кампетэнцыі камісар паабяцаў, што будзе і ў далейшым ажыццяўляць палітычны нагляд за праектам. На мой погляд, гэта абяцанне ў рамках яго кампетэнцыі максімальнае, таму што еўракамісар выразна сказаў, што не можа быць ніякага аднаўлення стасункаў у энэргетычных пытаннях, пакуль не праведзены стрэс-тэсты», - сказаў Ж. Вайчунас. У канцы мінулага тыдня Міністэрства энэргетыкі Беларусі сцвярджала, што прэзентаваць ЕК звесткі стрэс-тэстаў на БАЭС. Літва патрабуе, каб Беларусь правяла стрэс-тэсты на БАЭС у самых неспрыяльных умовах у адпаведнасці з метадалогіяй ЕЗ. Між тым Беларусь запэўнівае, што будаўніцтва станцыі ідзе з захаваннем патрабаванняў бяспекі. Літоўскі ўрад сцвярджае, што БАЭС будуецца за 50 км ад Вільні без захавання стандартаў бяспекі. На БАЭС будзе абсталяваныя два рэактары магутнасцю 1200 мегават кожны. Першы рэактар плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, а другі - у 2020. Беларусь адхіляе прэтэнзіі Літвы і кажа, што на станцыі будуць прымяняцца самыя высокія стандарты бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках