29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новак: Без выплаты запазычанасці кампрамісу наконт газу з Беларуссю не дасягнём

34
Новак: Без выплаты запазычанасці кампрамісу наконт газу з Беларуссю не дасягнём
АЛЯКСАНДР НОВАК
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Міністр энэргетыкі РФ высунуў жорсткія ўмовы беларускім уладам.

Рэалізацыя кампрамісных дамоўленасцяў з Беларуссю ў кошце на расейскі газ магчымая пасля выплаты запазычанасці за 2016 год і пачатак 2017 года, паведаміў міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак.

«Умовай рэалізацыі кампрамісных дамоўленасцей з'яўляецца поўная выплата запазычанасці, якая назапасілася за 2016 год і першыя месяцы 2017 года», - сказаў Новак у інтэрв'ю тэлеканалу РБК у кулуарах інвестфоруму ў Сочы.

Запазычанасць беларускіх кампаній за пастаўлены Расеяй газ ужо амаль дасягнула 600 мільёнаў даляраў, заявіў у панядзелак віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

Са слоў Новака, у цяперашні момант патрабаванне беларускага боку - гэта купляць расейскі газ роўнадаходнымі коштамі.

«Разглядаюцца розныя варыянты, але пакуль канчатковай пастановы не выпрацавана, спадзяюся, што ў найбліжэйшы час гэтыя пастановы будуць прынятыя», - сказаў міністр.

Расея і Беларусь дагэтуль не ўрэгулявалі нафтагазавую спрэчку, якая доўжыцца з пачатку 2016 года, калі Менск заявіў аб несправядлівасці кошту расейскага газу і ў аднабаковым парадку стаў плаціць за яго меншым коштам. Расея, у сваю чаргу, заявіла аб зніжэнні бязмытных паставак нафты ў Беларусь, звязаўшы гэта як з недаплатай за газ, так і з недапастаўкамі нафтапрадуктаў у РФ.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках