17 красавiка 2024, Серада, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праца мары: Хочаце бясплатна аб'ехаць усю Еўропу?

1
Праца мары: Хочаце бясплатна аб'ехаць усю Еўропу?
Фота: Shutterstock

Два шчасліўчыкі з красавіка да верасня аб'едуць самыя маляўнічыя месцы кантынента.

Адправіцца ў аплачанае падарожжа на 5 месяцаў дзеля таго, каб здымаць відэаролікі і рабіць фота ў Instagram - гэта не фантазія, а рэальная прапанова ад турфірмы Busabout. На гэты момант кампанія абвясціла аб двух вакансіях - пасланнік брэнда і відэа прадусар. Абодва шчасліўчыкі павінны з красавіка да верасня аб'ехаць самыя маляўнічыя месцы Еўропы, здымаючы ўсё на відэакамеру і размяшчаючы фота ў сацыяльных сетках фірмы, піша delfi.ee.

Акрамя пералётаў кампанія бярэцца аплачваць харчаванне, пражыванне і экскурсіі, а пасля сканчэння праекта вандроўцы атрымаюць за сваю працу яшчэ і пэўную суму.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе, разам з класічным CV трэба адправіць кампаніі кароткае арыгінальнае відэа аб улюбёнай мясцовасці, а таксама зрабіць публікацыі аб падарожжах у Instagram з хэштэгам #busaboutambassador.

Больш падрабязна пра вакансіі можна даведацца тут.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках