23 красавiка 2024, aўторак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы перасталі абнаўляць аўтамабілі

16
Беларусы перасталі абнаўляць аўтамабілі

Беларусь і Украіна – аўтсайдары ў Еўропе ў колькасці прададзеных у 2016 годзе аўтамабіляў.

Да такой высновы прыйшлі аналітыкі агенцтва «Аўтастат» у выніку даследавання аб'ёмаў продажаў аўтамабіляў і колькасці насельніцтва ў Еўропе паводле вынікаў 2016 года, піша «Штодзённік».

У выніку даследавання быў сфармаваны рэйтынг 32 краінаў паводле паказніку продажаў аўтамабіляў на тысячу жыхароў.

Паводле даследавання, самы нізкі такі паказнік у Еўропе адзначаны ва Украіне, дзе летась на тысячу жыхароў у сярэднім быў прададзены ўсяго толькі адзін новы легкавы аўтамабіль. Пры гэтым Беларусь з паказнікам 3 прададзеныя аўтамабілі на тысячу жыхароў заняла 31 месца ў рэйтынгу, Балгарыя з 4 прададзенымі аўтамабілямі – 30-е месца, а Румынія з 5 аўто – 29-ы радок.

Расея знаходзіцца на 25-м радку еўрапейскага рэйтынгу – там на тысячу жыхароў у 2016 годзе было рэалізавана 9 новых легкавых аўтамабіляў.

Лідар рэйтынгу – Люксембург, дзе ў 2016 годзе на 1000 жыхароў прадавалася 89 новых аўтамабіляў.

Далей ідуць Ісландыя з паказнікам 56 прададзеных аўто, Бэльгія – 48, Вялікая Брытанія – 41 і Нямеччына – 41 прададзены аўтамабіль у 2016 годзе. Пры гэтым у Нямеччыне самы вялікі рынак аўтамабіляў – 3,25 млн адзінак.

Паводле звестак агенцтва «Аўтастат» аб'ём беларускага рынку новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў летась склаў 33,6 тыс. адзінак, паказаўшы падзенне на 33%. Пры гэтым самай папулярнай маркай у Беларусі стала французская Renault. Пры тым, што лідарам продажаў у 2016 годзе ў нашай краіне стаў Volkswagen Polo. Гэтых аўтамабіляў летась у Беларусі было набыта 3920 адзінак.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках