19 красавiка 2024, Пятніца, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестыцыі абваліліся да небяспечнага ўзроўню

10
Інвестыцыі абваліліся да небяспечнага ўзроўню
Источник: cartoonbank.ru

Сумы ўнутраных інвестыцый апусціліся да мінімальнага з 2003 года ўзроўню.

У 2016 годзе адбылося рэзкае скарачэнне інвестыцыйнай актыўнасці ў Беларусі – у параўнанні з 2015-м інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 17,9% да 18,1 мільярда рублёў, пішуць Naviny.by.

Летась інвестыцыі былі скарочаныя арганізацыямі практычна ўсіх формаў уласнасці. Так, прадпрыемствы, падпарадкаваныя рэспубліканскім органам улады, знізілі сумы інвестыцый у асноўны капітал на 17,1%, прадпрыемства без дзяржаўнай падпарадкаванасці (гэта значыць, як правіла, прыватныя структуры) – на 13,2%. Больш за ўсё інвестыцыйная актыўнасць знізілася ў рэгіёнах – арганізацыі, падпарадкаваныя мясцовым органам улады, знізілі інвестыцыі ў асноўны капітал на 25% у параўнанні з 2015 годам.

Такія вынікі цалкам заканамерныя, паколькі сродкаў, за кошт якіх традыцыйна фандавалася інвестыцыйная дзейнасць у краіне, летась выявілася істотна менш.

Так, за кошт сродкаў бюджэту ў 2016-м інвестыцыі былі прафінансаваныя на 4,4 млрд рублёў (на 10,1% менш у параўнанні з 2015-м). Прадпрыемствы накіравалі летась блізу 7 млрд рублёў уласных сродкаў на фінансаванне інвестыцыйнай дзейнасці, што на 17,9% менш у параўнанні з пазамінулым годам.

Банкі ў 2016-м накіравалі на фінансаванне інвестыцыйнай дзейнасці 2,5 млрд рублёў, што прыкладна на траціну (на 34,9%) менш у параўнанні з 2015-м.

У варунках такога рэзкага змяншэння крыніцаў фінансавання прыкметнае зніжэнне інвестыцыйнай дзейнасці стала непазбежным вынікам.

Паводле вынікаў 2016 года дзель інвестыцый у асноўны капітал паводле адносінаў да ВУП Беларусі склала 19,2%. У той самы час у зацверджанай Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016–2020 гг. ставілася задача забяспечваць дзель інвестыцый у асноўны капітал «на ўзроўні эканамічнай бяспекі – не менш за 25% да ВУП». Такім чынам, паказнік 2016 года стаўся на 5,8 адсоткавага пункта ніжэйшым за згаданы парог эканамічнай бяспекі.

Параўнанне звестак за папярэднія гады паказвае, што дзель інвестыцый у адносінах да ВУП у 2016 годзе апусцілася да мінімальнага з 2003 года ўзроўню.

Зніжэнне гэтага паказніка ў Беларусі назіраецца ўжо тры гады запар (з 2014-га).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках