29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўца зладзіў начныя гонкі з ДАІ

22
У Менску кіроўца зладзіў начныя гонкі з ДАІ
ФОТА: ДАІ Фрунзенскага раёна

У Менску кіроўца Ford Mondeo, сыходзячы ад пагоні ДАІ, трапіў у сур'ёзнае ДТЗ.

Пра гэта auto.tut.by апавяла прадстаўніца ДАІ Фрунзенскага раёна Алена Воўчак.

Інцыдэнт адбыўся 4 лютага блізу 4-й. На вуліцы Ляшчынскага інспектары звярнулі ўвагу на аўтамабіль Ford. Машына віхляла збоку ўбок, заязджала на бардзюры. Супрацоўнікі ДАІ падалі кіроўцу сігнал аб спыненні, аднак той яго праігнараваў, павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы.

– На вуліцы Аладавых 21-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль урэзаўся ў бардзюрны камень, вылецеў за межы дарогі і некалькі разоў перакуліўся, – сказалі ў ДАІ.

ФОТА: ДАІ Фрунзенскага раёна

Кіроўца ў аварыі атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны. Паводле вонкавых прыкметаў хлопец быў п'яны.

ФОТА: ДАІ Фрунзенскага раёна

У дачыненні да парушальніка складзеныя тры адміністрацыйныя пратаколы.

ФОТА: ДАІ Фрунзенскага раёна
Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках