29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX апублікавала відэа паездкі ў выпрабавальным тунэлі

9
SpaceX апублікавала відэа паездкі ў выпрабавальным тунэлі
ПРАЕКТ КАПСУЛЫ HYPERLOOP
Выявы: SPACEX/AP

Кампанія Ілона Маска SpaceX апублікавала панарамнае відэа, знятае на выпрабавальным адцінку тунэлю Hyperloop.

Запіс быў зроблены падчас першага этапу конкурсу Hyperloop Pod Competition, у якім у канцы студзеня ўдзельнічалі прататыпы вакуумных цягнікоў, паведамляе meduza.io.

Камера, што здымала паездку ўнутры выпрабавальнага тунэлю Hyperloop, была ўсталяваная на спецыяльным вазку, які выкарыстоўваўся для выпрабавання прататыпаў. Гэтым тлумачыцца параўнальна невысокая хуткасць руху.

Уласнае відэа, знятае ўнутры выпрабавальнага тунэлю Hyperloop, апублікаваў і адзін з удзельнікаў конкурсу прататыпаў цягнікоў - суполка Масачусэцкага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Праект Hyperloop быў прэзэнтаваны Іланам Маскам у 2012 годзе. Мяркуецца, што хуткасныя цягнікі Hyperloop. будуць рухацца ў адмысловых трубах з паніжаным ціскам з хуткасцю да 1200 кіламэтраў на гадзіну.

Тунэлі для Hyperloop плануецца як пракладаць пад зямлёй, так і размяшчаць на паверхні на адмысловых эстакадах.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Ілан Маск - вядомы амэрыканскі мільярдэр - бізнэсовец, вынаходнік ды інвестар абвясціў аб ідэі будаўніцтва хуткаснага цягніка, які будзе ў два разы хутчэйшы за самалёт, у разы таннейшы за звычайныя цягнікі, пасажыру не давядзецца падладжвацца пад расклад - цягнікі будуць ездзіць як у метро, а працаваць усё гэта будзе ад сонечнай энэргіі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках