20 красавiка 2024, Субота, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у 2017 годзе набудзе ў Расеі знішчальнікі Су-30СМ

53
Беларусь у 2017 годзе набудзе ў Расеі знішчальнікі Су-30СМ

Кошт аднаго знішчальніка складае блізу $50 мільёнаў.

Беларусь плануе ў 2017 годзе набыць шматцэлевыя знішчальнікі Су-30СМ, заявіў vsr.mil.by намеснік міністра абароны ва ўзбраенні – начальнік узбраення Узброеных сіл генерал-маёр Ігар Лацянкоў.

Раней набыццё гэтых самалётаў анансаваў міністр абароны Андрэй Раўкоў, аднак у чэрвені 2016 года ён казаў аб магчымай куплі баявых машын у перспектыве, не называючы тэрмінаў.

«У 2017 годзе спланаванае набыццё самалётаў Су‑30СМ, комплексаў радыёназірання, 120-мм мінамётаў 2Б23 «Нона-М1», беспілотных авіяцыйных комплексаў рознага прызначэння, а таксама серыйная мадэрнізацыя БТР-70МБ1», – сказаў Лацянкоў.

Ён таксама адзначыў, што перспектывы развіцця ўзбраення УС Беларусі звязаны з рэалізацыяй адпаведнага плана да 2020 года – асноўны націск будзе зроблены на ВПС і войскаў СПА, ракетныя войскі, выведку, РЭБ, сувязі і сілы спецыяльных аперацый.

Пры гэтым Лацянкоў не ўдакладніў, колькі менавіта гэтых знішчальнікаў Беларусь плануе набыць у Расеі. Самалёт Су-30СМ вырабляецца расейскай карпарацыяй «Іркут», якая ўжо пастаўляла Беларусі навучальна-баявыя машыны Як-130. Кошт аднаго знішчальніка складае блізу 50 мільёнаў даляраў ЗША.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках