28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9-месячная дзяўчынка выжыла пры падзенні з 5-га паверха ў Магілёве

10
9-месячная дзяўчынка выжыла пры падзенні з 5-га паверха ў Магілёве

Супраць яе бабулі распачатая крымінальная справа.

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць папярэдняе следства ў крымінальнай справе аб факце замаху на забойства малалетняга дзіцяці.

Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Удзень 31 студзеня 9-месячную дзяўчынку з нязначнымі пашкоджаннямі ў гурбе пад вокнамі аднаго са шматпавярховых дамоў у Магілёве знайшлі мінакі. Неадкладна на месца здарэння выбыла следча-аператыўная група і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Устаноўлена, што дзіця звалілася з акна кватэры, размешчанай на пятым паверсе, у якой пражывала разам з бацькамі і бабуляй. Нягледзячы на падзенне з такой вялікай вышыні, дзяўчынка цудам засталася жывая, яе шпіталізавалі ў Магілёўскую абласную дзіцячую лякарню, дзе надаецца ўся неабходная медыцынская дапамога.

Пры правядзенні праверкі ў гэтай кватэры была знойдзеная бабуля пацярпелай 1969 года нараджэння ў стане алкагольнага ап'янення, якая затрымана паводле непасрэдна ўзніклага падазрэння ва ўчыненні злачынства. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа ў прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.14, п.2 ч.2 арт.139 (замах на забойства заведама малалетняга) КК РБ.

«Цяпер з падазраванай працуюць следчыя. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Паводле крымінальнай справы прызначана правядзенне шэрагу экспэртыз, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная ў дачыненні да падазраванай і комплексная судова-медыцынская. Правядзенне ўсіх неабходных экспэртыз даручанае спецыялістам управы Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Магілёўскай вобласці», - сказала Аксана Салянюк.

Як паведамілі журналістам у Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні, дзіця паступіла ў медустанову без сур'ёзных цялесных пашкоджанняў, з некалькімі ранкамі. Дзяўчынцы нададзеная неабходная дапамога. Яна дагэтуль знаходзіцца ў ляккарні, але яе стан нармальны, жыццю нішто не пагражае.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках