29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску арыштаваны арганізатар «фінансавых пральняў»

17
У Менску арыштаваны арганізатар «фінансавых пральняў»

За гэтым могуць рушыць затрыманні ў будаўнічай галіны.

Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Паведамляецца, што аператыўнікамі фінансавай міліцыі Менска супольна з УСК Менску і супрацоўнікамі АМАП ГУУС Менгарвыканкама праведзена аперацыя для спынення дзейнасці арганізаванай злачыннай групы пад кіраўніцтвам 39-гадовага менчука, што цягам некалькіх гадоў дапамагала прадпрыемствам рэальнага сектара эканомікі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і легалізацыі злачынных даходаў.

Арганізатары злачыннай дзейнасці нібыта стварылі не менш за 10 падкантрольных ім псеўдапрадпрымальніцкіх структур і, выкарыстоўваючы іх рэквізіты, падавалі прадпрымальнікам фіктыўныя фінансавыя дакументы, а таксама здымалі грашовыя сродкі, якія паступілі ад іх.

Спажыўцамі такіх паслуг у асноўным былі прадпрыемствы будаўнічага сектара. Як устанавілі работнікі фінансавай міліцыі, ад псеўдаструктур на адрас кампаній паступалі будаўнічыя матэрыялы, у тым ліку беларускай вытворчасці, завышанымі коштамі, што дазваляла гэтым прадпрыемствам заніжаць падаткаабкладальную базу ды істотна "эканоміць" на падатках.

У дачыненні да прадпрымальнікаў распачатыя тры крымінальныя справы паводле арт 243 КК. Яны падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў пры дапамозе псеўдапрадпрымальнікаў на агульную суму больш за Br212 тысячы.

Цяпер адпрацоўваюцца яшчэ амаль 20 суб'ектаў гаспадарання, якія карысталіся паслугамі "фінансавых пральняў". У дачыненні да кожнага контрагента псеўдапрадпрымальніцкіх структур будзе праведзеная праверка і дадзеная юрыдычная ацэнка іх дзейнасці.

Падчас спецаперацыі ў Менску і Менскай вобласці праведзена больш за 25 ператрусаў на месцы жыхарства фігурантаў, у памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца імі ў супрацьпраўнай дзейнасці, у офісных памяшканнях суб'ектаў гаспадарання, якія карыстаюцца паслугамі злачыннай групы, а таксама на месцы жыхарства службовых асоб прадпрыемстваў.

У гэтых мерапрыемствах было задзейнічана больш за 40 работнікаў фінансавай міліцыі. Арганізатар злачыннай групы арыштаваны. Праводзяцца следчыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках