20 красавiка 2024, Субота, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэрт Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні яшчэ можна атрымаць бясплатную візу

2
На канцэрт Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні яшчэ можна атрымаць бясплатную візу

З 450 квіткоў на канцэрт у продажы засталося толькі 60.

Музыка Зміцер Вайцюшкевіч і паэт Уладзімір Някляеў пры ўдзеле WZ-Orkiestra дадуць супольны канцэрт у Польскім доме ў Вільні з праграмай «Нашы каханыя» 4 сакавіка. Канцэрт прымеркаваны да 10-годдзя супрацоўніцтва Вайцюшкевіча і Някляева, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага ў канцы 2006 года, і прадаўжаецца дагэтуль.

Як паведамляюць арганізатары, тэрмін падачы дакументаў на бясплатныя візы падоўжаны да 23 лютага ўключна. Падаць дакументы можна ў пасольстве Літвы ў Менску, а таксама ў візавых цэнтрах у Менску, Баранавічах, Берасці, Гомелі, Горадні, Лідзе, Магілёве і Пінску (праз візавыя цэнтры падача платная - 20 еўраў).

Вайцюшкевіч распавёў «Радыё Свабода», што на канцэрт прададзеныя амаль усе квіткі: тыя, што прадаваліся праз інтэрнэт, скончыліся, засталіся толькі ў «Тэатральнай касе» ў Менску на вуліцы Калініна, 5. Зала разлічаная прыблізна на 450 месцаў, засталося свабодных блізу 60.

Музыка збіраецца выконваць на канцэрце толькі песні на вершы Някляева і запэўнівае, што такіх у яго шмат. У ліку іх і самая папулярная песня Вайцюшкевіча «Сцяг».

Вайцюшкевіч спрабаваў даць вялікія канцэрты і ў Менску: выступ у канцэртнай зале «Атлант» быў запланаваны на 8 студзеня і быў скасаваны праз «непераадольныя перашкоды» пасля пачатку продажу квіткоў. Годам раней выступ Вайцюшкевіча ў Менску забаранялі праз «парнаграфічны і экстрэмісцкі характар» тэкстаў песень, але не патлумачылі, чые вершы былі экстрэмісцкімі - Барадуліна або Маякоўскага. Але музыка змог выступіць у менскім бары Beer&Wine 8 і 22 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках