29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

YouTube запускае жывыя трансляцыі з мабільных прылад

2
YouTube запускае жывыя трансляцыі з мабільных прылад

YouTube адкрывае функцыю жывой трансляцыі з мабільных прылад для творцаў кантэнту, якія маюць больш за 10 000 падпісчыкаў.

Гэта дастаткова высокая планка, аднак, калі ў вас няма 10 000 падпісчыкаў, не асабліва хвалюйцеся: у YouTube паабяцалі зрабіць гэтую функцыю даступнай кожнаму карыстальніку «ў найбліжэйшай будучыні», інфармуе mediasat.info.

Продакт-мэнэджары YouTube Барбара Макдональд і Курт Уілмз напісалі ў блогу кампаніі, што новая функцыя «падорыць сілу і моц жывой струменнай трансляцыі ў рукі сотняў тысяч таленавітых творцаў, даўшы ім магчымасць больш асабістага і спантаннага выказвання сваіх думак, жыццёвай пазіцыі і творчага падыходу». Платформа для абмену відэа-кантэнтам, якая належыць кампаніі Google, упершыню дала магчымасць вядзення жывых струменных трансляцый яшчэ ў 2011 годзе, і цяпер гэтая магчымасць стала даступнай карыстальнікам мабільных прылад».

Упершыню YouTube прадставіла функцыю жывой струменнай трансляцыі ў чэрвені для абмежаванага ліку стваральнікаў кантэнту. З тых часоў YouTube шчыльна супрацоўнічала з гэтымі «раннімі карыстальнікамі», працуючы над паляпшэннем функцыі мабільнага стрымінгу. Прааналізаваўшы іх водгукі, каманда кампаніі замарудзіла хуткасць чата (паколькі ніхто не здольны чытаць тысячы паведамленняў у секунду), а таксама паспрабавала «палепшыць якасць адлюстравання струменнага відэа на розных прыладах».

Функцыя прамога струменнага вяшчання з мабільных прылад убудаваная непасрэдна ў мабільны дадатак YouTube. Для таго каб скарыстацца гэтай функцыяй, трэба проста адкрыць YouTube, націснуць на кнопку здымкі, і вось – вы ўжо прамаўляеце ў жывым эфіры ў Інтэрнэце. Жывыя плыні маюць усе тыя ж уласцівасці, які маюць стандартныя відэа на YouTube – іх можна знайсці праз пошук, атрымаць у выглядзе рэкамендацыі, убачыць у плэй-лістах, а таксама – абараняць ад незаконнага выкарыстання.

Тым часам для дапамогі стрымерам у манетызацыі кантэнту, кампанія YouTube у мінулым месяцы запусціла функцыю Super Chat, якая прапануе гледачам магчымасць на платнай аснове вылучаць свае паведамленні ў плыні чату.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках