17 лiстапада 2023, Пятніца, 10:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка дапускае, што Масква рыхтуе яму замену»

97
«Лукашэнка дапускае, што Масква рыхтуе яму замену»
Карикатура: cartoon.kulichki.com

Цяпер адбываецца нешта больш сур'ёзнае, чым у мінулыя разы.

Кіраўнікам Расеі і Беларусі пакуль не ўдалося ўзгадніць працоўныя графікі з тым, каб вызначыць дату правядзення вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы».

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Што перашкаджае «саюзнікам» зрабіць крок на сустрэчу адзін аднаму?

— Галоўнымі спрэчнымі пытаннямі з'яўляюцца нафту і газ, — заявіў у інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны» аналітык-міжнароднік Андрэй Фёдараў. — Гэта самае адчувальнае месца нашай эканомікі. Таксама не развязаныя праблемы з пастаўкамі ў Расею беларускага харчавання.

У суме набегла досыць шмат.

— Гэта – не першая сварка саюзнікаў. Раней такія канфлікты заканчваліся «брацкімі пацалункамі». Ці ёсць зараз прыкметы будучага прымірэння?

— Магчыма, беларускі бок дзесьці змякчыць сваю пазіцыю. Не выключана, што і Расея ў чымсьці саступіць. Але канфлікт працягваецца вельмі доўга. Сам па сабе гэты факт сведчыць: цяпер адбываецца нешта больш сур'ёзнае, чым у мінулыя разы.

Цяпер беларускае кіраўніцтва, мабыць, вельмі моцна баіцца неадэкватных паводзін усходняга саюзніка. Менск хацеў бы дыстанцыявацца ад Масквы, але пакуль гэта не вельмі атрымліваецца.

— Ці можа Лукашэнка прытармазіць запланаваныя на гэты год буйныя вайсковыя вучэнні на нашай тэрыторыі з удзелам расейскіх войскаў?

— Фармальна можа. Але пакуль гучаць заявы, што будзе ўсё так, як запланавана раней. Хоць я да канца не выключаю і варыянт з адменай вучэнняў.

Тым больш што да іх пачатку яшчэ паўгода. А за гэты час шмат што можа адбыцца.

— Як вы лічыце, ці баіцца Лукашэнка, што расейскае кіраўніцтва рыхтуе яму замену?

— Думаю, такі варыянт ён дапускае і спрабуе прыняць меры, каб гэта прадухіліць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках