20 красавiка 2024, Субота, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Літвы пра БелАЭС: Будзем імкнуцца да перамогі на гэтых спаборніцтвах

6
Пасол Літвы пра БелАЭС: Будзем імкнуцца да перамогі на гэтых спаборніцтвах

Літва будзе дамагацца спынення будаўніцтва БелАЭС.

Пасол у асаблівых даручэннях, які каардынуе пазіцыю і дзеянні Літвы наконт будаванай у Астраўцы Беларускай АЭС (БАЭС) Дарус Дэгуціс адзначае, што найважнейшым у яго місіі з'яўляецца дамагчыся таго, каб БАЭС будавалася бяспечнай, або ў адваротным выпадку яе будаўніцтва было спыненае, і паказаць партнёрам у Еўразвязе сапраўднае сітуацыю ў Астраўцы.

«Наша мэта — перш за ўсё, паказаць, што Літва цалкам выразна ведае аб тым, што адбываецца, калі казаць пра Астравец, што ўчыненыя парушэнні, працы праводзяцца не так, як таго патрабуюць міжнародныя стандарты, нормы і правілы Еўразвязу. Бачачы гэтыя маніпуляцыі, гэтыя відавочныя парушэнні, мы і фармуем сваю пазіцыю», — цытуе Даруса Дэгуціса delfi.lt.

Дыпламат падкрэслівае, што Літве вельмі важна зрабіць «хатнюю працу» — падпісаць нацыянальнае пагадненне партый аб БелАЭС, прыняць у Сэйме закон аб абароне рынку ад электраэнэргіі з небяспечных станцый, а таксама адключыцца ад кола БРЭЛЛ, якім тры балтыйскія дзяржавы злучаныя з Расеяй і Беларуссю, сінхранізаваць лініі электраперадачы з Заходняй Еўропай.

Дэгуціс мяркуе, што для Беларусі або «Расатама» стане важным аргументам факт таго, што Літва не будзе імпартаваць электраэнэргію з БелАЭС.

Са слоў дыпламата, вельмі важна, што Польшча вітае зацверджаны ўрадам Літвы праект закона аб абмежаванні доступу электраэнэргіі з небяспечных станцый, і перш за ўсё, з БелАЭС.

«Калі казаць пра злучэнне ЛЭП Litpol Link, пра абнаўленне і рэалізацыю другой лініі злучэння, то для Польшчы заўсёды было важна, каб яна не выкарыстоўвалася для патрапляння на польскі рынак таннай, небяспечнай, бруднай расейскай электраэнэргіі.

Наша сённяшняе пасланне: мы заклікаем партнёраў і сяброў, адказныя арганізацыі, установы, Еўракамісію і дзяржавы азнаёміцца з сапраўдным становішчам спраў, усвядоміць пагрозы і падтрымаць нашу логіку, здаровы заклік да таго, каб будаўніцтва БелАЭС было спыненае. Нашая мэта зразумелая — дамагчыся таго, каб яно было спыненае», — сказаў Дарус Дэгуціс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках