29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жадан пра Шуневіча: Я яго таксама не ведаю

12
Жадан пра Шуневіча: Я яго таксама не ведаю
ФОТА: SVABODA.ORG

Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан пракаментаваў інтэрв'ю міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.

На сустрэчы з журналістамі падчас адказу на пытанне аб затрыманні Сяргея Жадана ў Менску ў пачатку лютага, міністр сказаў: «Я добра ведаю ўкраінскую літаратуру, вывучаў яе 17 гадоў. Пісьменніка Жадана я не ведаю, магчыма, да свайго сораму. Усяго ў спісе непажаданых асоб больш за 1 мільён 700 тысяч чалавек. З іх больш за 500 тысяч грамадзян Украіны».

«Я яго таксама не ведаю», - напісаў у адказ у «Фэйсбуку» Сяргей Жадан.

11 лютага Сяргею, якога запрасілі ў Менск на літаратурны фестываль, паставілі штамп у пашпарт аб забароне на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін. У нумар гатэля ў Менску блізу дзвюх гадзін ночы да яго ўварваўся міліцэйскі патруль. Без тлумачэнняў міліцыянты даставілі Сяргея Жадана ў пастарунак.

Сяргей Жадан распавёў журналістам, што ў 2015-м годзе яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі з фармулёўкай «за дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Спіс непажаданых асоб у Расеі агульны з Беларуссю і Казахстанам.

Аднак пасля афіцыйных пратэстаў з боку Міністэрства замежных спраў Украіны беларускія ўлады анулявалі забарону на ўезд Жадану ў Беларусь. Пастанова была прынятая цягам некалькіх гадзін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках