25 красавiка 2024, Чацвер, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім метро памёр чалавек

23
У менскім метро памёр чалавек

Надзвычайнае здарэнне адбылося на станцыі метро «Купалаўская».

Сёння раніцай на станцыі сталічнага метро памёр чалавек, папярэдне мужчына. Пра гэта tut.by паведаміў відавочца і пацвердзіў прэс-сакратар падземкі Андрэй Кузьмін.

«Прама цяпер на «Купалаўскай» ляжыць труп, накрыты прасціной», — паведаміла а 10.55 чытачка.

Прэс-сакратар менскага метро Андрэй Кузьмін распавёў, што паводле папярэдняй інфармацыі гэта быў мужчына. Яму стала дрэнна ў вагоне цягніка. Яго вывелі на платформу і спрабавалі аказаць неабходную дапамогу, аднак пасажыр памёр.

«Затрымак ніякіх няма, усе цягнікі ідуць», — дадаў Кузьмін.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках