19 красавiка 2024, Пятніца, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РПЦ: Патрыярх Кірыл не павінен ездзіць на «Ладзе-Каліне» або трамваі

70
РПЦ: Патрыярх Кірыл не павінен ездзіць на «Ладзе-Каліне» або трамваі

У Расейскай праваслаўнай царкве называлі «пустымі» размовы аб шыкоўным ладзе жыцця патрыярха Кірыла.

Кіраўнік сінадальнага аддзела РПЦ ва ўзаемадачыненнях царквы з грамадствам і СМІ Уладзімір Лягойда ў інтэрв'ю тэлеканалу RTVi заявіў, што патрыярх сутыкаецца з вялікімі нагрузкамі праз «нечалавечы графік», і таму не павінен ездзіць на «Ладзе-Каліне» або трамваі, паведамляе «Радыё свабода».

Лягойда дадаў, што ўзровень жыцця патрыярха Кірыла «далёкі ад узроўню нават проста вельмі багатага чалавека».

Сам патрыярх Кірыл раней заяўляў пра шматлікія дарагія падарункі, якія ён атрымлівае. З ягоных слоў, РПЦ не заклікае «грэбаваць матэрыяльным фактарам», аднак асуджае людзей, якія «набываюць дзеля набыцця».

У красавіку 2012 года разгарэўся скандал у сувязі з адрэтушаванайць фатаграфіяй патрыярха, калі з ягонай рукі «знік» дарагі гадзіннік, але яго адлюстраванне засталося на адпаліраваным стале.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках