20 красавiка 2024, Субота, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе ў Менску ўсталююць камеры фотафіксацыі

3
Стала вядома, дзе ў Менску ўсталююць камеры фотафіксацыі
Фота: onliner.by

Двa датчыкі, якія фіксуюць парушэнні хуткаснага рэжыму, усталююць на МКАД.

Фіксаваць парушэнні ўвесь месяц з 7.00 да 20.00 будуць камеры на вул.Ташкенцкай (мост праз раку Свіслач). Па цотных датах з 7.00 да 20.00 будзе працаваць датчык на прасп.Незалежнасці, 156 (хуткаснае абмежаванне там складае 80 км/г). Па няцотных датах мабільны датчык на такі ж час будуць усталёўваць на скрыжаванні прасп.Незалежнасці з вул.Рагачоўскай (абмежаванне - 80 км/г), піша «Белта».

Дзве мабільныя камеры ўсталююць на МКАД. Яны будуць фіксаваць парушэнні ПДР круглыя суткі на 33-м км вонкавага і 22-м км унутранага кальца. Хуткаснае абмежаванне там складае 90 км/г.

Спідкамы на наступных адрэзках дарог будуць працаваць з 21.00 да 3.00:

1, 5, 9, 13, 17, 21, 25, 29 сакавіка - на прасп.Незалежнасці, 156 (80 км/г) і прасп.Пушкіна, 70А (60 км/г);

2, 6, 10, 14, 18, 22, 26, 30 сакавіка - на вул.Прытыцкага, 60, к.5 (60 км/г) і вул.Брыля, 21 (60 км/г);

3, 7, 11, 15, 19, 23, 27, 31 сакавіка - на вул.Кальварыйскай, 58, к.1 (60 км/г) і на Партызанскім прасп, 147 (60 км/г);

4, 8, 12, 16, 20, 24, 28 траўня - на скрыжаванні прасп.Незалежнасці з вул.Рагачоўскай (80 км/г) і вул.Прытыцкага, 106 (60 км/г).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках