23 красавiка 2024, aўторак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхал Дворчык прызначаны новым дзяржсакратаром у Мінабароны Польшчы

1
Міхал Дворчык прызначаны новым дзяржсакратаром у Мінабароны Польшчы
Міхал Дворчык

Былы кіраўнік камісіі Сэйма у сувязях з палякамі за мяжой заступіў на пасаду дзяржсакратара ў Міністэрстве абароны.

Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Міхал Дворчык заступіў на пасаду дзяржсакратара ў Міністэрстве абароны Польшчы. У кола ягоных абавязкаў уваходзяць выхаваўчы працэс ва ўстанове, гістарычная палітыка міністэрства, а таксама супрацоўніцтва з праабароннымі і няўрадавымі арганізацыямі з мэтай умацавання Войскаў тэрытарыяльнай абароны, паведамляе «Радыё Польшча».

Пасля ўступлення на пасаду дзяржсакратара ў Мінабароны Міхал Дворчык адзначыў:

«Я заступаю на пасаду 1 сакавіка, у Дзень памяці «праклятых жаўнераў». У гэты дзень мы аддаём даніну памяці героям антыкамуністычнага і антысавецкага ўзброенага падполля. Аднак, акрамя гонару, гэтая пасада азначае для мяне сур'ёзныя абавязкі і ставіць перада мной сур'ёзныя задачы».

Нагадаем, што раней Міхал Дворчык падаў у адстаўку з пасады кіраўніка камісіі Сэйма ў сувязях з палякамі за мяжой. Новым кіраўніком камісіі будзе ягоны калега з партыі Ганна Шміт-Радзевіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках