23 красавiка 2024, aўторак, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве можа з'явіцца сквер імя Паўла Шарамета

2
У Кіеве можа з'явіцца сквер імя Паўла Шарамета

У сталіцы Украіны пачалося грамадскае абмеркаванне перайменавання сквера імя Чкалава ў памяць аб беларускім журналісце.

Абмеркаванне будзе праходзіць з 1 сакавіка да 1 траўня на афіцыйным сайце Кіеўскай адміністрацыі - для ўдзелу трэба аўтарызавацца. Цяпер ініцыятыву гарадскіх улад абмяркоўваюць амаль 100 чалавек, але падтрымлівае яе пакуль што менш як палова ўдзельнікаў інтэрнэт-абмеркавання, паведамляе «Радыё Свабода».

Сквер імя Чкалава знаходзіцца ў цэнтры Кіева, недалёка ад месца загубы Паўла Шарамета.

Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева, падарваўшы аўтамабіль, якім ён кіраваў. Украінскія праваахоўнікі кваліфікуюць загубу журналіста як наўмыснае забойства. У лютым міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што ўсе дэталі злачынства паказваюць на палітычную замову. Але следства пакуль не выявіла ні выканаўцаў, ні замоўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках