19 красавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Сасноў: Выпускнікі ВНУ павінны падмятаць вуліцы?

46
Аляксандр Сасноў: Выпускнікі ВНУ павінны падмятаць вуліцы?
АЛЯКСАНДР САСНОЎ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Дыктатар прапанаваў «абсурднае» развязанне праблем беспрацоўя.

Як Лукашэнка будзе спрабаваць працаўладкаваць усіх беспрацоўных?

І ці трэба гэта рабіць? Пра гэта сайту zautra.by распавялі экс-міністр працы і эканаміст.

9 сакавіка падчас нарады аб актуальных пытаннях развіцця Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 траўня вырашыць пытанне працаўладкавання ўсіх беспрацоўных беларусаў:

— І запомніце, у якое б я месца і раён ні прыехаў, мой памочнік выедзе туды загадзя і запросіць публічна беспрацоўных людзей да мяне на сустрэчу. І не дай бог пасля 1 траўня такія людзі будуць, — прыстрашыў кіраўнік дзяржавы.

Чым прапануе заняцца беспрацоўным Аляксандр Лукашэнка?

— Трэба вызначыць месца, куды павінны прыйсці людзі за працай, стварыць брыгады, групы, якія будуць высаджваць лес, будаваць платы, фарбаваць, і прыбіраць тэрыторыю, капаць, вазіць, насіць і іншае. І мы зоймем усіх людзей, — паабяцаў кіраўнік.

Сасноў: У краінах з моцнай эканомікай таксама ёсць беспрацоўе

— Пытанне працаўладкавання ўсіх беспрацоўных — невырашальнае. Ды і не трэба гэтага рабіць. У тых краінах, дзе эканоміка працуе значна лепш, чым у Беларусі, беспрацоўных таксама стае. Але пры гэтым ніхто не шукае шляхоў, каб працаўладкаваць усіх, бо ёсць такія віды беспрацоўя, якія заўсёды былі і будуць, — распавёў журналістам былы міністр працы Аляксандр Сасноў.

На ягоную думку, Аляксандр Лукашэнка не першы палітык, які спрабуе працаўладкаваць усіх і кожнага.

— Такая магчымасць, безумоўна, ёсць. Як гэта, напрыклад, рабіў Сталін і ягоныя памочнікі. Арганізаваць працоўныя лагеры, нагнаць туды людзей і хай яны там працуюць. Іншае пытанне — ці эфектыўна гэта? Усё, што я магу вам сказаць з гэтай нагоды: чыноўнікі, як бы ні стараліся, не здольныя ствараць эфектыўныя працоўныя месцы, — падкрэсліў экспэрт.

Аляксандр Сасноў перакананы, што ўлады пачалі вырашаць праблему не з таго боку:

Пачынаць трэба з пабудовы рынкавай эканомікі. І рабіць гэта трэба было яшчэ 23 гады таму назад. Калі б тады з гэтага пачалі, то сёння жылі б не горш за Польшчу.

Кавалкін: Значна больш эфектыўна ўкладваць сродкі ў адукацыю

Кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін таксама ўважае бесперспектыўнай спробу даць працу кожнаму беспрацоўнаму:

— Тое, што прапанаваў прэзідэнт, ні ў якім разе не вырашыць праблему беспрацоўя. Пытанне не ў тым, ці ёсць беспрацоўныя грамадзяне, а ў тым, які адсотак працаздольных грамадзян не мае працы.

Са слоў эканаміста, новая ініцыятыва кіраўніка дзяржавы накіравана на тое, каб прадэманстраваць: дэкрэт №3 правільны, дзяржава працаўладкоўвае людзей. Пытанне толькі — за якія грошы і на якую працу.

— На мой погляд, словы кіраўніка дзяржавы як раз такі адлюстроўваюць яго стаўленне да грамадзян нашай краіны. Людзі, якія вучыліся ва ўніверсітэтах, атрымлівалі вышэйшую адукацыю, доўгі час працавалі на інжынерных пасадах, магчыма, на кіруючых пасадах, на ягоную думку, павінны пайсці падмятаць вуліцы, як у нейкім працоўным лагеры, — кажа Уладзімір Кавалкін.

У суразмоўцы Заўтра тваёй краіны словы Лукашэнкі пра перавагу ручной працы перад выкарыстаннем дарагой тэхнікай выклікалі пытанні:

— Фактычна, не зважаючы на адукацыю і ўзровень кваліфікацыі, людзям прапануюць выконваць ролю машын. Дарэчы, у развітых краінах добраўпарадкаваннем тэрыторыі займаюцца выключна машыны, таму што робяць яны гэта значна больш эфектыўна і з меншымі выдаткамі.

На думку экспэрта, дзяржаве куды выгадней развіваць чалавечы патэнцыял, укладваць сродкі ў адукацыю, у павышэнне ўзроўню кваліфікацыі работнікаў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках