23 красавiка 2024, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Еўразвязу назваў тэрмін скасавання віз для ўкраінцаў

4
Амбасадар Еўразвязу назваў тэрмін скасавання віз для ўкраінцаў

З ягоных слоў, гэта адбудзецца «да канца чэрвеня».

Прэзідэнцкія выбары ў Францыі, першы тур якіх адбудзецца 23 красавіка, не павінны паўплываць на скасаванне візавага рэжыму Еўразвязу і Украіны, заявіў у інтэрв'ю агенцтву УНИАН кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне Х'юга Мінгарэлі.

Скасаванне віз увойдзе ў дзеянне «да канца чэрвеня», - адзначыў дыпламат.

«У прынцыпе, пастанова была прынятая ў Брусэлі, і цяпер усё выконваецца ў адпаведнасці з планам», — таксама паведаміў ён.

Акрамя таго, пасол паінфармаваў украінцаў аб патрабаваннях, якія яны павінны будуць выконваць пры перасячэнні мяжы краін Шэнгенскай зоны пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму з Еўразвязам, і адзначыў, што «да іх будуць ставіцца, як да любых грамадзян трэціх краін», якія не ўваходзяць у ЕЗ. «Таму ў прадстаўнікоў памежнага кантролю будуць некаторыя сумневы і яны могуць задаць некалькі пытанняў аб аплаце любых месцаў пражывання», — растлумачыў Мінгарэлі, падкрэсліўшы, што, калі на ўездзе падарожнік «не зможа давесці» наяўнасць у яго дастатковай колькасці сродкаў, «яму могуць адмовіць ва ўездзе».

Раней, 9 сакавіка, скасаванне віз з Украінай падтрымаў камітэт Еўрапарламента ў грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах. Пасля гэтага ўкраінскі лідар Пятро Парашэнка на сваёй старонцы ў Facebook заявіў, што Еўрапейскі парламент разгледзіць увядзенне бязвізавага рэжыму ў красавіку.

Пры гэтым у лютым старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер паведамляў, што бязвізавы рэжым паміж Украінай і ЕЗ будзе ўведзены да лета.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках