24 красавiка 2024, Серада, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць тэхналагічных кірункаў, якія сёлета зменяць свет

8
Пяць тэхналагічных кірункаў, якія сёлета зменяць свет

Ад 2017 года варта чакаць важных перамен.

Наўрад вы будзеце сумаваць аб 2016 годзе. Занадта цяжкім ён быў і занадта шмат благіх навін прынёс. Тым не менш, нельга адмаўляць, што летась мы сталі сведкамі некалькіх істотных змен на тэхналагічным даляглядзе. Па-першае, менавіта ў 2016 годзе з трыюмфам вярнулася віртуальная рэчаіснасць. Па-другое, віртуальныя памочнікі пачалі перасяляцца з смартфонаў у дамы карыстальнікаў. Нарэшце, тэхналогіі разумнага дома па-сапраўднаму расквітнелі менавіта ў 2016.

Ад 2017 таксама варта чакаць важных перамен. Igate.com прэзэнтуе пяць кірункаў, якія істотна зменяць свет тэхналогій пад канец гэтага года.

Інтэрнэт рэчаў

ПРАЕКТ РАЗУМНАГА ДОМА АД HONDA

Шмат якія экспэрты чакалі, што інтэрнэт рэчаў здзейсніць прарыў у 2016. Не здзейсніў. Збольшага праз праблемы з сумяшчальнасцю і цэнтралізацыяй.

Усе існыя на гэты момант прылады разумнага дома разлічаныя на прылучэнне да нейкай цэнтральнай прылады, разумнага вузла. Некалькі гадоў таму такая мадэль здавалася ідэальнай, але сёння яе ставяць пад сумнеў. Рэч у тым, што не ўсе смарт-хабы на рынку сумяшчальныя з усімі смарт-прыладамі. Напрыклад, лямпачкі Philips Hue адмаўляюцца працаваць з вузлом Iris ад Lowe. Акрамя таго, варта вузлу сапсавацца, як разумны дом выпручвае ногі цалкам.

Распрацоўнікі ўлічылі ўсе гэтыя хібы. Цяпер яны займаюцца распрацоўкай іншых мадэляў. Плануецца ствараць разумныя прылады, якія будуць прылучацца адна да адной, ствараючы гнуткую сетку. Стандартным прылучэннем, напэўна, застанецца Wi-Fi. Але таксама магчыма, што дзякуючы чыпу W1 ад Apple на пярэдні план выйдзе Bluetooth.

Увогуле, пад канец года інтэрнэт рэчаў мае рэальны шанец стаць мэйнстрымам.

Штучны інтэлект і аўтаматызацыя паўсюль

У ДЫНАМІЦЫ GOOGLE HOME ЖЫВЕ ШТУЧНЫ ІНТЭЛЕКТ

Аўтаматызацыя - з'ява не новае, але ў 2017 годзе яна выйдзе на новы ўзровень. Чат-робаты і штучны інтэлект практычна цалкам выціснуць чалавека з сфэры хуткага онлайн-абслугоўвання.

Усё больш працоўных месцаў таксама будзе аўтаматызавана. Штучны інтэлект навучыцца абслугоўваць кліентаў ва ўстановах хуткага харчавання. Пачнуць набіраць папулярнасць аўтаматычныя кіёскі і аўтаматызаваныя кавярні. Ужо ў канцы мінулага года мы сталі сведкамі старту першага аўтаматызаванай харчовай крамы. Да канца 2017 такіх устаноў стане нашмат больш.

Папулярная сінтэтычная ежа

МЯСА Ў ГЭТЫМ ГАМБУРГЕРЫ ШТУЧНАЕ

Тэхналагічныя экспэрты ўсё часцей задумваюцца аб праблеме сусветнага харчовага крызісу. На іхнюю думку, развязкай можа стаць сінтэтычная ежа. Яскравы прыклад такой развязкі - распушчальны парашок сойлент, які змяшчае ў сабе ўсе патрэбныя пажыўныя рэчывы ў аптымальных прапорцыях. Экспэрыментатары з Крэмніевай даліны харчаваліся выключна сойлентам на працягу некалькіх месяцаў, пры гэтым іхняе здароўе ані не пагоршылася.

Да жаль, летась кампанія Soylent сутыкнулася з праблемай - новы склад яе парашка стаў выклікаць у людзей млоснасць. Тым не менш, са слоў экспэртаў, гэтая праблема развязальная.

Яшчэ адзін добры прыклад - кампанія Beyond Meat, якая спрабуе стварыць сінтэтычны аналаг мяса, ні смакам, ні тэкстурай неадрозны ад натуральнага мяса.

Увогуле, свет тэхналогій сур'ёзна заняўся распрацоўкай новага рацыёну для чалавецтва. У 2017 годзе мы ўбачым, як новыя незвычайныя сінтэтычныя прадукты набіраюць папулярнасць.

Размытасць меж паміж фізічным і лічбавым светам

POKEMON GO - ХІТ 2016. АЛЕ НІКОЛІ НЕ ГУЛЯЙЦЕ Ў ЯГО ЗА СТЫРНОМ!

Віртуальная рэчаіснасць - выдатная цацка для гульца, але вы не можаце падарожнічаць па свеце ў шаломе. Іншая рэч - гарнітура дапоўненай рэчаіснасці Google Glass. Але, як мы ведаем, гэты прадукт так і не стаў камерцыйна паспяховым.

Затое летась мы сталі сведкамі неймавернага поспеху гульнявога праекта Pokemon Go. Як паказвае практыка, дапоўненая рэчаіснасць выдатна спалучаецца са смартфонамі. Менавіта ў гэтым кірунку будуць развівацца тэхналогіі ў 2017 годзе. Мы ўбачым процьму гульняў, праграм і сэрвісаў, арыентаваных на ўзаемадзеянне з лічбавым пластом рэальнасці пры дапамозе смартфона. Межы паміж рэчаісным светам і светам лічбавым стануць як ніколі размытымі.

3D-друк для ўсіх

КАМПАКТНЫ 3D-ПРЫНТЭР АД КАМПАНІІ MONOPRICE

3D-прынтэры існуюць ужо амаль дзесяць гадоў, але толькі цяпер яны становяцца па-сапраўднаму даступнымі для простага карыстальніка. Яшчэ пару гадоў таму самы танны 3D-прынтэр каштаваў блізу $1000, і пры гэтым яго трэба было купляць у выглядзе асобнага набору запасных частак і збіраць самастойна.

Сёння дыхтоўны хатні 3D-прынтэр можна купіць за $200-300. А сёлета мы ўбачым яшчэ больш танныя мадэлі. Да прыкладу, 101Hero за $99 або PocketMaker 3D за $149.

Пад канец года 3D-друк перастане быць вузкім захапленнем ІТ-спецыялістаў і нарэшце стане чымсьці па-сапраўднаму масавым і даступным.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках