27 красавiка 2024, Субота, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адарваўся ад рэальнасці

160
Лукашэнка адарваўся ад рэальнасці
КОЛЛАЖ: ОЛЕГ МИНИЧ, «РАДЫЁ РАЦЫЯ»

Дыктатар дае дзіўныя ўказанні.

Крэсла міністра працы і сацыяльнай абароны, якое пуставала з 27 студзеня гэтага года, нарэшце, здабыла гаспадыню. Учора Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўніцай міністэрства працы Касцевіч Ірыну, і адразу ж вызначыў прыярытэты яе дзейнасці, піша Заўтра тваёй краіны.

— Стаіць задача ў 2017 годзе стварыць 70 тысяч новых працоўных месцаў. І гэтыя працоўныя месцы павінны быць сучаснымі, якаснымі, эфектыўнымі і мець адпаведны ўзровень заробку. Да канца года сярэдні заробак па краіне павінны скласці не менш як Br1 тыс. Што тычыцца пенсійнага забеспячэння, узровень пенсій павінен складаць не менш за 40% ад сярэднямесячнага заробку, — заявіла Ірына Касцевіч, падкрэсліўшы, што «ўсе гэтыя задачы складаныя, але выканальныя».

Ці ўдасца новаму міністру рэалізаваць гэтыя планы?

Кавалкін: Абсалютна не тое дадзена даручэнне міністру

— Даваць такія ўказанні ва ўмовах рынкавай эканомікі дзіўна. Хоць бы таму, што працоўныя месцы стварае бізнэс, а не дзяржава, —адзначае кіраўнік праекта «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін.

З ягоных слоў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нават ускосна не ўплывае на стварэнне працоўных месцаў, акрамя як ва ўласных тэрытарыяльных органах і ў цэнтральным апараце.

— Але наўрад ці кіраўнік дзяржавы, даючы такое даручэнне Ірыне Касцевіч, меў на ўвазе павялічыць колькасць чыноўнікаў на 70 тысяч. Гэта не вяжацца з яго жаданнем аптымізаваць дзяржапарат. Так што абсалютна не таму міністру дадзенае даручэнне, — мяркуе экспэрт.

Пры гэтым эканаміст упэўнены, што 70 тысяч працоўных месцаў, стварыць нават у цяперашніх умовах нескладана. Вось толькі трэба палічыць, колькі працоўных месцаў эканоміка страціць. Бо асноўная праблема цяпер у тым, што людзей звальняюць часцей, чым наймаюць. Таму, упэўнены аналітык, гаворка трэба весці не аб новых працоўных месцах, а аб павелічэнні занятасці насельніцтва.

— Калі глядзець на баланс прынятых і звольненых, то толькі па звестках на май мінулага года эканоміка страціла блізу 120 тысяч працоўных месцаў. Чыноўнікі могуць заявіць, што яны стварылі 50 тысяч працоўных месцаў, 30 тысяч ці яшчэ нейкую колькасць. Але баланс паміж ізноў створанымі рабочымі месцамі і страчанымі, апошнія тры гады адмоўны, — адзначае эканаміст.

Не менш папулісцкімі, на яго думку, з'яўляюцца і задачы ў павелічэнні пенсій да ўзроўню не менш за 40% ад сярэднямесячнага заробку.

— У бюджэце такія пенсіі не прадугледжаны. Ды і заробкі па 500 даляраў не будзе. Гэтых грошай няма і ўзяць іх няма адкуль, — упэўнены экспэрт.

Ён мяркуе, што разлічваць на знешнія запазычанні уладам не варта.

— Ва ўмовах, калі Расея не імкнецца нас перакрэдытаваць, а МВФ патрабуе правядзення структурных рэформаў, бессэнсоўна казаць аб павелічэнні заробкаў і пенсій. Таму такія даручэнні толькі дэманструюць адарванасць Аляксандра Лукашэнкі ад эканамічнай рэальнасці ў краіне, — мяркуе Уладзімір Кавалкін.

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках