17 лiстапада 2023, Пятніца, 4:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цяперашні рэжым абрынецца, як КПСС»

13
«Цяперашні рэжым абрынецца, як КПСС»
УЛАДЗІМІР ШАНЦАЎ
ФОТА: GAZETANM.EU

У гэтым перакананы магілёўскі апазіцыянер Уладзімір Шанцаў.

Суд Ленінскага раёна Магілёва прысудзіў да 15 дзён арышту лідара мясцовага аддзялення АГП Уладзіміра Шанцава за арганізацыю «маршу недармаедаў» 19 лютага.

Міліцыянты прывезлі Шанцава да будынка суда у грамадзянскай машыне, праз чорны ўваход ўвялі ў судовае памяшканне. Ніхто з журналістаў і актывістаў на суд патрапіць не змог, паведамляе «Радыё Свабода».

Яны выпадкова ўбачылі самога Шанцава ўжо пасля прысуду.

Палітык паведаміў, што не лічыць сябе вінаватым.

«Цяперашні рэжым абавязкова абрынецца, як у свой час КПСС», - заявіў Шанцаў журналістам пасля прысуду.

Судзіла Шанцава суддзя Ірына Ланчава. У канцылярыі суду праваабаронцам адмаўляюцца што-небудзь казаць аб справе Шанцава і дэталі працэсу. Матэрыялы адміністрацыйнай справы на яго паступілі ў суд толькі ўчора ўвечары.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках