17 лiстапада 2023, Пятніца, 4:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: асобы, якія маюць дачыненне да хакерскіх нападаў на Yahoo знаходзяцца ў Расеі

1
Bloomberg: асобы, якія маюць дачыненне да хакерскіх нападаў на Yahoo знаходзяцца ў Расеі

Крыніца паведаміла Bloomberg, што ўлады ЗША плануюць выставіць абвінавачванні ў справе аб хакерскіх нападах, накіраваных супраць Yahoo!

У Міністэрстве юстыцыі краіны ўважаюць датычнымі да іх чацвярых чалавек. Падчас нападаў, аб якіх стала вядома летась, былі скампраметаваныя старонкі мільёнаў карыстальнікаў. У сувязі з гэтай справай будзе праведзены арышт у Канадзе, трое іншых фігурантаў знаходзяцца ў Расеі, паведаміла крыніца агенцтва, піша «Коммерсант».

Раней агенцтва Bloomberg паведамляла, што хакеры з Расеі па-ранейшаму атакуюць серверы ў ЗША. Паводле звестак агенцтва, яны ўзломваюць серверы «ліберальных груп» для атрымання кампрамату і вымагальніцтва грошай. Сярод атакаваных арганізацый — Arabella Advisors (займаецца кансультацыяй ліберальных актывістаў) і Цэнтр прагрэсу ЗША (заклікаў расследаваць сувязі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Расеяй).

Дагэтуль сябры дэмакратычнай меншасці ў Кангрэсе ЗША заклікалі да стварэння незалежнай камісіі для расследавання «ўмяшання Расеі ў выбары ў ЗША». У якасці мадэлі было прапанавана ўзяць камісію, што расследавала тэракты 11 верасня 2001 года.

А за тры тыдні да сыходу з пасады прэзідэнта ЗША Барак Абама абвясціў пра ўвядзенне новых, беспрэцэдэнтна жорсткіх санкцый супраць Расеі. За магчымую датычнасць Масквы да кібератак на амерыканскія серверы ў чорны спіс былі занесены шэсць чалавек і пяць ведамстваў, уключаючы ФСБ і ГРУ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках