Парашэнка прапанаваў прыпыніць транспартнае злучэнне з «ДНР» і «ЛНР»
9- 15.03.2017, 12:47
- 13,689
Выключэнне трэба зрабіць для гуманітарных грузаў, заявіў украінскі прэзідэнт на пасяджэнні РНБА.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны часова спыніць транспартнае паведамленне з некантралюемымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях. Выключэннем павінны стаць гуманітарныя грузы ўкраінскіх і міжнародных арганізацый, заявіў ён на пасяджэнні РНБА ў сераду, 15 сакавіка.
Гаворка ідзе пра поўнае прыпыненне ўсяго транспартнага злучэння да тых часоў, пакуль прарасейскія сепаратысты не вернуць Украіне захопленыя прадпрыемствы, паказаў далей Парашэнка. «Папярэдні кошт адабраных актываў блізу 2 мільярдаў даляраў. Частка уласнікаў... згарнула вытворчасць. А тыя, хто яе вядзе... хай і не разлічваюць на рэалізацыю тавараў ва Украіне», - адзначыў ён далей.
Адначасова ўкраінскі прэзідэнт заявіў, што сітуацыя на Данбасе істотна пагоршылася пасля таго, як Расея прызнала пашпарты так званых «ДНР» і «ЛНР».