Жырыноўскі зладзіў скандал у Дзярждуме
39- 15.03.2017, 14:20
- 12,642
Ён паабяцаў, што будзе расстрэльваць сваіх апанентаў у выпадку, калі пераможа на выбарах прэзідэнта Расеі налета.
Фракцыя ЛДПР у поўным складзе пакінула залу пленарных пасяджэнняў пасля таго, як віцэ-спікер Дзярждумы Сяргей Нявераў заявіў аб неабходнасці думскай камісіі ў этыцы вывучыць выказванні кіраўніка фракцыі ліберал-дэмакратаў Уладзіміра Жырыноўскага ў рамках «гадзіны заяў», паведамляе «Эхо Москвы».
Жырыноўскі на знак пратэсту вывеў фракцыю з залы; перад гэтым ён абрынуўся з пагрозамі на дэпутатаў ад парламенцкай большасці, абвінаваціўшы іх у тым, што палова з чальцоў фракцыі «Адзіная Расія» не па праву знаходзіцца ў гэтай зале.
Спікер Вячаслаў Валодзін параўнаў такія дзеянні з «хамствам на дарогах».
Віцэ-спікер Дзярждумы, сакратар генсавета партыі «Адзіная Расія» Сяргей Нявераў заклікаў камісію ў этыцы звярнуць увагу на выказванне Жырыноўскага на адрас дэпутатаў ад партыі «Адзіная Расія».
«Усякія палітычныя выступы могуць быць эмацыйнымі, але не павінны быць абразлівымі і тым больш ужо хамскімі. Менавіта выбаршчыкі вызначалі, хто будзе прадстаўляць іх у Дзяржаўнай Думе, і я хачу сказаць: «Спадары, некаторыя юрысты, паважайце нашу Канстытуцыю і інстытут прэзумпцыі невінаватасці. Толькі суд можа вызначыць, хто злачынец, а то мы ўжо тут з трыбуны Дзярждумы аб расстрэлах загаварылі», - сказаў Нявераў на пасяджэнні палаты.
«Мне здаецца, што камісіі ў этыцы трэба ўважліва паставіцца да выступу Уладзіміра Вольфавіча», - сказаў Нявераў.
Раней Жырыноўскі, выступаючы з трыбуны Дзярждумы, у эмацыйнай форме выказаў незадаволенасць тым, што некаторыя дэпутаты абараняюць улады Маскоўскай вобласці. Ён паабяцаў, што будзе расстрэльваць сваіх апанентаў у выпадку, калі пераможа на выбарах прэзідэнта РФ налета, паведамляе «Інтэрфакс».