Сяргей Далідовіч абвясціў аб сканчэнні кар'еры
4- 15.03.2017, 15:07
- 8,038
Знакаміты беларускі лыжнік сёння паведаміў пра гэта журналістам.
Вядомы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч абвясціў аб сканчэнні кар'еры, піша tribuna.com.
- Як і казаў восенню, чэмпіянат свету ў Лахці стаў маім апошнім афіцыйным стартам. Я не адчуваю ў сабе больш ні сіл, ні запасу, ні драйву для таго, каб прадаўжаць кар'еру. Я мог бы паехаць на Алімпіяду сёмым разам, але гэта не той рэкорд, які можа зацікавіць. Прыйшоў час спыніцца.
- Без усялякага шкадавання?
- Абсалютна. У мяне была вельмі насычаная кар'ера. Хай я не распешчаны гучнымі перамогамі, але нейкія вяршыні былі. Аднойчы я быў найлепшым на этапе Кубка свету, некалькі разоў станавіўся прызёрам. І на чэмпіянатах свету, Алімпіядах не раз удзельнічаў у спрэчцы за п'едэстал. І хай не падняўся на яго, не ўважаю сваю кар'еру за няўдалую. Мне падабалася бегаць. З'явіся такая магчымасць, я б прайшоў свой шлях наноў. Але цяпер я спыняюся...
Налета, хутчэй за ўсё, буду проста татам і трэнерам сваіх старэйшых дачок, тым больш у старэйшай Вольгі нешта пачынае атрымлівацца. Ёй 16 ужо - самы час прыступаць да сур'ёзных трэніровак. Дашы пакуль 11, але яна таксама катаецца. Пакуль магу сабе дазволіць, чаму б год не прысвяціць сям'і, якая дагэтуль была абдзеленая маёй увагай.