25 красавiка 2024, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь: Вонкавая запазычанасць не ліквідуецца без новага крэдыту

10
Беларусь: Вонкавая запазычанасць не ліквідуецца без новага крэдыту

У 2017 годзе Менск павінен выплаціць 3,4 млрд даляраў запазычанняў.

Каму і колькі завінавацілася дзяржава, якія пазыкі ўтойвае афіцыйная статыстыка, распавёў у інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" галоўны рэдактар беларускай "Эканамічнай газеты" Леанід Фрыдкін. На ягоную думку, выплата запазычанасцяў без прыцягнення вонкавых крэдытаў затармозіць эканамічнае развіццё краіны.

- За кошт чаго Беларусь плануе аддаваць запазычанасці ў 2017 годзе?

- 3,4 млрд даляраў будуць накіраваныя на выплату запазычанасці і адсоткі за яго абслугоўванне. У прафіцытным бюджэце на 2017 г зарэзерваваныя сродкі для выплаты запазычанасцяў. Так што дэфолту не будзе.

Іншае пытанне ў тым, што грошы на раздачу давядзецца часткова канфіскоўваць з абарачэння, бо Беларусь пазбавілася значнай часткі валютных паступленняў праз зніжэнне коштаў нафты і на рынку калійных угнаенняў.

Запазычанасць можна было б рэфінансаваць за кошт новых вонкавых запазычанняў, як гэта робіцца ў сусветнай практыцы. Але асноўны пазычальнік - Расея - з верасня не выдае трэцюю рату Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, якая планаваўся для выплаты запазычанасцяў. Няма пакуль дамоўленасці і пра крэдыт МВФ.

Гэта значыць, урад пазыкі аддасць, але яму не ўдасца выдаткоўваць дадатковыя рэсурсы на сацыяльныя праекты і капітальныя ўкладанні. І якія б шыкоўныя гарызонты дзяржава ні абяцала бізнэсу, паменшыць цяжар падаткаў не ўдасца. Гэта пагоршыць адставанне эканомікі.

- Каму вінная Беларусь?

- Агульная сума вонкавай запазычанасці дзяржавы на 1 лютага склала 13,5 млрд даляраў. Гэта ў асноўным расейскія крэдыты - урада РФ і Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Плюс звязаныя крэдыты Кітая для фінансавання праектаў з удзелам КНР. Вінная Беларусь Сусветнаму банку і Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця.

Але гэта не ўсё. Маюцца скрытыя пазыковыя абавязацельствы, якія не праходзяць у справаздачнасці. Гэта запазычанасці стратных дзяржпрадпрыемстваў замежным банкам, разлік за якія гарантаваны дзяржавай - так званы "квазідзяржаўная" вонкавая пазыка. Паводле падлікаў фінансістаў, сума такой запазычанасці можа быць удвая вышэйшай за самую дзяржаўную запазычанасць.

Схаваныя лічбы ўсплываюць, калі з'яўляюцца ўказы аб выдачы крэдытаў для стратных прадпрыемстваў у сувязі з няўдалай мадэрнізацыяй, напрыклад, у дрэваапрацоўцы або цэментнай галіне. Крэдыты выдаюць банкі, а грошы банкам потым кампенсуюцца з бюджэту. Гэта сур'ёзная праблема, якая не выключае карупцыйных схем, бо многія з праектаў першапачаткова былі сумнеўнымі.

І яшчэ адна сума, не ўпісаная ў справаздачнасць, - гэта 9 мільярдаў даляраў расейскага крэдыту, які Беларусь бярэ на пабудову сваёй атамнай станцыі ў разліку на продаж энэргіі суседзям у ЕЗ. Там пакуль не гараць такім жаданнем, і рэзервовыя магутнасці, якія давядзецца ствараць для паглынання лішкаў электраэнэргіі, зробяць яе ці ледзь не залатой.

Да нядаўняга часу можна было спадзявацца, што ў якія б пазыкі ні ўлезла Беларусь, Расея ўсё спіша, як гэта рабіў Ельцын са сваёй уральскай шчодрасцю. Але за апошні год стасункі з Масквой паказалі - такая надзея сумнеўная.

- Ёсць яшчэ і ўнутраная пазыка дзяржавы.

- Унутраная пазыка - 10,4 млрд беларускіх рублёў (больш за 5 млрд даляраў). Яна напалову выяўленая ў валюце, бо Мінфін і Нацбанк рэгулярна выпускаюць валютныя аблігацыі. Але дзяржава заўсёды можа знайсці спосабы рэструктураваць гэтую пазыку, адклаўшы выплаты або прапанаваўшы іншыя ўмовы кампенсацыі.

- Наколькі крытычная сума вонкавай дзяржзапазычанасці ў дачыненні да ВУП?

- 13,5 млрд даляраў - гэта 28,2 адсотка ВУП. Для Беларусі гэта вялікая сума, бо ў канцэпцыі нацыянальнай бяспекі ўстаноўлены ўмоўны парог 25 адсоткаў ВУП. Але калі параўноўваць гэты паказчык з іншымі краінамі, ён досыць сціплы. У ЗША вонкавая запазычанасць перавышае 100 адсоткаў ВУП, а ў Японіі яна вышэй за ВУП амаль удвая.

Сама па сабе наяўнасць вонкавай запазычанасці бядой не з'яўляецца, калі б Беларусь эфектыўна адпрацоўвала атрыманыя крэдыты, а эканоміка расла. Праблема ў тым, што краіна валодае нізкай платаздольнасцю. Беларускія пазыкі не забяспечаныя дзяржаўнай маёмасцю. Калі некалькі гадоў таму можна было прадаць флагман індустрыі і выплаціць частку запазычанасцяў, то цяпер выбавіць за гэта важкую суму ў валюце не атрымаецца.

Да ўсяго іншага праз некалькі дэвальвацый беларускі ВУП абрынуўся і складае сярэднегадавым валютным курсам блізу 63 млрд даляраў. Гэта значыць, чым больш рублёў нам спатрэбіцца, каб аплаціць вонкавую валютную запазычанасць, тым цяжэйшым становіцца яе абслугоўванне.

- Крэдыты пакуль прытрымлівае і Расея, і Міжнародны валютны фонд. Ці зможа Беларусь абысціся без вонкавых запазычанняў?

- Расейскія крэдыты і крэдыты МВФ маюць значны палітычны складнік. МВФ не хоча фінансаваць эканамічную палітыку беларускага кіраўніцтва, бо ўважае яе за няправільную. Не дае грошай і намагае на прыватызацыі Масква.

У мінулы раз, атрымаўшы грошы, Менск абвёў усіх вакол пальца. Цяпер абодва крэдыторы патрабуюць цвёрдых гарантый, але відавочна, што беларускае кіраўніцтва не хоча губляць кантроль над уласнасцю і чакае моманту змяненняў у кан'юнктуры сусветных рынкаў.

Можна вядома выставіць на прыватызацыю спіс прадпрыемстваў, якія ніхто не купляе, як зрабіў урад летась. Можна таксама напружыцца і сабраць 2-3 млрд за кошт продажаў валютных аблігацый на ўнутраным і вонкавым рынках, каб раздаць запазычанасці. Але ва ўсякім выпадку эканоміка мае патрэбу ў сур'ёзных замежных пазыках, інакш яе развіццё затармозіцца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках