Мянчук: Мы зменім гэтую ўладу
13- 15.03.2017, 19:02
- 68,254
Прыйдуць сапраўдныя лідары, якія вернуць Беларусь у Еўропу.
На акцыю пратэсту ў Менску прыйшло шмат простых людзей, далёкіх ад палітыкі, якія дзяліліся сваім меркаваннем:
«Я прыйшоў для таго, каб падтрымаць людзей. Я супраць таго, што робіцца ў гэтай краіне. Супраць беззаконня, якое чыніць нашая ўлада, найперш Лукашэнка. Людзей давялі да нішчымніцы, да адчаю. Маё меркаванне — яго трэба прыбіраць. Ён настолькі ўсім надакучыў. Вы ўсё бачыце самі, людзей з кожным разам выходзіць усё больш і больш. Маё сэрца радуецца за тое, што беларусы пачынаюць прачынацца, пачынаюць адмаўляцца ад гэтай «чаркі і скваркі» і патрабуюць гарантавання сваіх правоў. Мы зменім гэтую ўладу і прыйдуць сапраўдныя лідары, якія вернуць Беларусь у Еўропу, каб мы сталі развітай краінай. Самае галоўнае, каб мы сталі прававой дзяржавай — а не тым, чым мы з'яўляемся».
Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з «Маршу недармаедаў».