Пенсіянерка з Менска: Пакуль ногі будуць хадзіць — буду выходзіць на акцыі
13- 15.03.2017, 19:37
- 21,001
Жанчына хоча выправіць тое, што ў 1994 галасавала за «гэтага паразіта».
У Менску прайшла акцыя пратэсту, якая сабрала тысячы ўдзельнікаў. Уражаннямі ад Маршу падзялілася пенсіянерка:
«Марш пакінуў выдатныя ўражанні. Я за народ, за беспрацоўных, якіх прымушаюць па 360 рублёў плаціць. А Лукашэнка кажа, што гэта «капейкі ржавыя». Гэта раздражняе, я яго паразіта выбірала! У 1994 годзе за яго галасавала - а ён мяне падмануў. Пакуль буду жывая, пакуль ногі будуць хадзіць — буду выходзіць на акцыі пратэсту».
Сайт Charter97.org вёў онлайн-трансляцыю з «Маршу недармаедаў».