«Мы не дармаеды!»: 16 важных кадраў з Маршу ў Менску
3- 15.03.2017, 20:00
- 44,519
Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна са сталіцы.
Тысячы чалавек выйшлі на Марш пратэсту ў Менску. Ён прайшоў ад станцыі метро Акадэмія навук вуліцай Сурганава. Шэсце прайшло мірна, без інцыдэнтаў, нягледзячы на падвышаныя захады бяспекі, прынятыя ў сталіцы, паведамляе «Наша Нiва».
Перад пачаткам акцыі была закрытая станцыя метро Акадэмія навук, каля месца збору не спыняўся грамадскі транспарт.